Фота Michal Dyjuk / AP

Фота Michal Dyjuk / AP

Па словах кіраўніка прафсаюза настаўнікаў Андруса Навіцкаса, забастоўка пройдзе на першых двух уроках.

«Страйк — гэта калі не выконваецца праца, таму, можа, хтосьці даўжэй паспіць дома, а хтосьці збярэцца і пап'е каву — у свабоднай форме», — сказаў Навіцкас.

Па звестках міністра адукацыі, навукі і спорту Літвы Гінтаўтаса Навіцкаса, страйк праводзіцца на законных падставах. Прычына — недамоўленасць у пытанні павышэння заробкаў настаўнікам, 15 верасня прайшоў папераджальны страйк, а 29 верасня — пачнецца сапраўдны.

Прафсаюз, які ўзначальвае Навіцкас, патрабуе сёлета павысіць заробкі настаўнікаў на 20%. Ён таксама просіць, каб з 1 студзеня 2024 года заробкі паднялі яшчэ на 30%. Тады агульны рост заробкаў складзе 56%.

Акрамя таго, прафсаюз патрабуе знізіць колькасць вучняў у класах, прадугледзець магчымасць больш якаснай працы з вучнямі, у якіх ёсць спецпатрэбы.

Улетку Міністэрства адукацыі, навукі і спорту расказала, што сярэдні заробак настаўніка склаў 1 408 еўра на рукі. Аднак паводле прафсаюза настаўнікаў, рэальны сярэдні заробак на «рукі» склаў 1264 еўра.

Чытайце таксама:

У Вільні эвакуявалі беларускую гімназію. Аднак гэта была трэніроўка

«Я ашаломлены»: дзеці ў літоўскай школе атрымалі дзённікі з сімволікай рэжыму Лукашэнкі і словамі беларускага гімна

У дзіцячых садах Вільні адмаўляюцца ад абавязковай ціхай гадзіны для ўсіх дзяцей. Чым гэта тлумачаць

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0