Усяго патроху1010

З плошчы каля мінскай Камароўкі зніклі «Дама з сабачкам» і яшчэ адна скульптура. Што з імі сталася? 

Раніцай 26 верасня мінчукі не пабачылі на плошчы перад Камароўскім рынкам вядомых скульптур. Пра гэта паведаміла агенцтва «Мінск-Навіны», якое адначасова высветліла ў галоўнага інжынера рынку Валерыя Федарцова, куды яны зніклі.

«У рамках работ па ўпарадкаванні тэрыторыі было праведзена абследаванне мацаванняў скульптурных кампазіцый «Дама з сабачкам», «Конь і верабей», «Фатограф». Па выніках заключэння было вырашана дэмантаваць скульптуры «Дама з сабачкам» і «Конь і верабей» для наступнага рамонту», — патлумачыў Федарцоў.

Паведамляецца, што «пад уплывам умоў надвор'я і часу помнікі падвяргаюцца ўздзеянню разбуральных фактараў, таму іх своечасовая рэстаўрацыя — неабходная мера. Пасля рэстаўрацыі бронзавыя фігуры будуць вернутыя на свае ранейшыя месцы».

Мяркуецца, што гэта адбудзецца да сярэдзіны кастрычніка.

Каментары10

  • малыя і вялікія і малыя і вялікія і малыя і вялікія
    26.09.2023
    Прырэўнавалі для лічності мужкого пола з сабачкам?
  • Кругом ворагі
    26.09.2023
    Дама з сабачкам...Гэта што, Качанава з Умкай? Вы на што намякаеце? Гэта ідэалагічная дыверсія. Замяніць на скульптуру Дзед з сабачкам.
  • дочка Максима Дизайнера
    26.09.2023
    першае фота эпічнае) выраз твару ў бабкі 🔥

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць