Усяго патроху44

«Масава да нас звяртаюцца людзі». У Гродне б'юць трывогу ў сувязі з наплывам рэптылій

Некалькі гадоў таму маленькіх чырванавухіх чарапашак прадавалі па ўсёй краіне, але цяпер іх продаж у Беларусі забаранілі. І Гродзенскі заапарк звяртаецца да людзей з просьбай не заводзіць гэтых паўзуноў. Бо надта часта яны ў выніку робяцца бяздомнымі, паведамляе тэлеканал «Гродна +»

Усё таму, што многія патэнцыйныя гаспадары не цікавяцца інфармацыяй пра гадаванцаў перад тым, як іх набываць, і ў выніку, самі таго не ведаючы, купляюць драпежніка, які імкліва змяняецца ў памерах.

Чырванавухія чарапахі для Гродзенскага заапарка робяцца сапраўдным болем. Сёння рэптылій у ім ужо больш за 25, і ахвотных пазбавіцца ад гадаванцаў робіцца ўсё больш.

Часам чарапах выпускаюць у прыроду, але часцей — прыносяць ва ўстанову для ўтрымання жывёл. Даходзіць да таго, што іх проста падкідаюць да брамы заапарка. У выніку экзатычныя паўзуны трапляюць пад колы машын, а ў найлепшым выпадку — на аперацыйны стол да ветэрынара.

З мінулага года ў Беларусі продаж і ўтрыманне чырванавухіх чарапах забаронены законам. Гэтыя гадаванцы дапоўнілі чорны спіс праз патэнцыйную небяспеку для ўладальніка і складанасці ў забеспячэнні ўмоў утрымання.

«Масава да нас звяртаюцца людзі, бо жывёлы перастаюць есці, у іх пачынаюцца атыты.

І калі пачынаеш ім распавядаць, што гэтыя чарапахі растуць даволі вялікімі, што яны з'яўляюцца драпежнікамі, што корм, які ім прапанавалі — гэта наогул не аснова рацыёну, і што патрэбны вялікі акварыум, і фільтры, і грэлкі спецыяльныя, і абсталяваць трэба так, каб да правадоў не было доступу, вядома, гэта ў людзей выклікае вялікі шок»,— распавяла Алена Камарэц, ветэрынарная доктарка Гродзенскага заапарка.

Акрамя таго, лячэнне экзатычных чарапах — працяглы працэс. Ветэрынары праз раз сутыкаюцца з тым, што гадамі яны ўтрымліваюцца ў няправільных умовах. Гэта прыводзіць да таго, што сімптомы выяўляюцца позна і дапамагчы жывёлам ужо нельга.

Апроч усяго іншага, вялікай праблемай чырванавухія чарапахі неўзабаве могуць стаць і для ўсёй беларускай прыроды. Бо яны — канкурэнты для беларускай балотнай чарапахі.

«Чырванавухая чарапаха — інвазіўны від, то-бок чужародны, яе натуральная тэрыторыя для жыцця ў прыродзе — поўдзень ЗША і Мексіка. А паколькі ў нас зімы ўжо сталі даволі цёплымі, чырванавухая чарапаха ўжо сустракаецца і ў нашых беларускіх вадаёмах, і наогул у многіх краінах Еўропы і Азіі, нават у Аўстралію завезеная, — расказала Таццяна Саўчук, лектар Гродзенскага заапарка. —

А паколькі гэта інвазіўны від, то яна можа парушыць прыродную экасістэму, а па-другое, можа быць пагрозай для існых відаў. Калі чырванавухая будзе так распаўсюджвацца ў вадаёмах Беларусі, ёсць пагроза што яна можа пасля выцесніць нашу балотную чарапаху». 

Чытайце таксама:

Як сёння шкодзяць беларускай прыродзе старадаўнія штучныя каналы?

«Таксіст агаломшыў пытаннем: «Вам чарапаха не патрэбная?» Каб уратаваць рэдкую рэптылію, хлопец з Бабруйска дайшоў да Акадэміі навук

На Свіслачы ў Мінску знайшлі незвычайную чарапаху. Але цешыцца з гэтага не выпадае

У Гродне ў рацэ вылавілі рэдкую чырванавухую чарапаху. Яна жыве толькі ў ЗША і Мексіцы

Жыве 30 гадоў і сыходзіць у зімовую спячку. Дзе ў Беларусі можна сустрэць рэдкую балотную чарапаху?

Каментары4

  • Žvir
    27.09.2023
    At. Adkryć restarany ekzatyčnaj kuchni va ŭsich rajonach, i ŭsiaho toj spravy... Budzie kudy nieści čarapach, z prybytkam dlia siabie !.. Zaaparku jašče i achova spatrebicca...
    • Сатурн
      28.09.2023
      [Рэд. выдалена]
  • Максим Дизайнер
    28.09.2023
    Даже маленькие черепашки придерживаются рациона. А памяркоуныя пихают в себя килограммами прикорытную гарммональную свининку и хойницкую молочку из порошка.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Прапагандысты паказалі шэсць беларусаў, арыштаваных за данаты. Большасць з іх пераводзілі нязначныя сумы15

Прапагандысты паказалі шэсць беларусаў, арыштаваных за данаты. Большасць з іх пераводзілі нязначныя сумы

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай падняў пальчатку: мыты ў адказ на імпарт з ЗША будуць такімі ж

У Мінску з’явяцца новыя праязныя на грамадскі транспарт. У чым іх асаблівасць?1

Бензін з суботы зноў даражэе на дзве капейкі4

Стартавала анлайн-апытанне беларусаў наконт эканомікі і жыцця, анансаванае прэм'ерам Турчыным14

Лябедзька: Цуду не будзе — Мельнікава ў руках беларускага рэжыму47

У Рэчыцкім раёне затрымалі серыйнага падпальшчыка лецішчаў

«Я назіраў за гэтым усё жыццё». Сын Трампа падзяліўся меркаваннем пра новыя гандлёвыя пошліны3

Ад заўтра рэзка пахаладае. Днём не больш за +6°С5

Праезд падаражэе таксама ў Гродне і Брэсце1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты паказалі шэсць беларусаў, арыштаваных за данаты. Большасць з іх пераводзілі нязначныя сумы15

Прапагандысты паказалі шэсць беларусаў, арыштаваных за данаты. Большасць з іх пераводзілі нязначныя сумы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць