Спорт22

Беларускі трэнер зрабіў «Ардабасы» чэмпіёнам Казахстана па футболе

У матчы 25-га тура «Ардабасы» (Шымкент) сёння выйграў у «Шахцёра» з Караганды з лікам 3:1 і за тур да фінішу стаў чэмпіёнам Казахстана па футболе.

Аляксандр Сяднёў. Фота: ФК «Ардабасы»

У «Ардабасы» за тур да фінішу 58 балаў (18 перамог, 4 нічыі і 3 паразы), ён на шэсць ачкоў апярэджвае «Астану». Розніца мячоў 48-20. Клуб з Шымкента больш за ўсіх забіў мячоў у сёлетнім чэмпіянаце Казахстана і менш за астатніх прапусціў.

Клуб з 2021 года трэніруе беларускі спецыяліст Аляксандр Сяднёў.

У 2021-м і 2022-м гадах шымкенцкая каманда фінішавала пятай у турнірнай табліцы. У 2017-м і 2019-м яна была бронзавым прызёрам.

За «Ардабасы» выступае беларускі форвард Усевалад Садоўскі. За два гады ён правёў за клуб 39 матчаў і забіў восем мячоў.

Гуляе за каманду з Шымкента таксама ўзбекскі форвард Бабір Абдзіхолікаў, які ў 2021-2022 гадах выступаў у першынстве Беларусі за «Энергетык-БДУ», а ў мінулым годзе нават стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату з 27 мячамі.

Наогул у казахстанскай прэм'ер-лізе выступае найбольшая колькасць беларусаў-легіянераў — 20 футбалістаў. У расійскай прэм'ер-лізе беларусаў роўна ў два разы меней — 10.

50-гадовы Аляксандр Сяднёў трэніраваў у свой час магілёўскі «Савіт», бабруйскую «Белшыну», мінскае «Дынама», магілёўскі «Дняпро». Таксама трэніраваў і казахстанскі «Актабэ», але поспеху вялікага не здабыў. Гэта наогул яго першыя залатыя медалі ў якасці трэнера.

У 2020 годзе Аляксей Шпілеўскі прывёў алмацінскі «Кайрат» да залатых медалёў чэмпіянату Казахстана.

Каментары2

  • бабруйчанін
    22.10.2023
    Віншую Аляксандра Шмат год аддау Бабруйску..
  • Колбасы получил
    22.10.2023
    По партийной кличке тренер "КОЛБАСЫР"

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

«Еўрагандаль» перафарматоўвае свае крамы «Хіт!» Што будзе замест іх?5

Тураўскі малочны камбінат перайшоў пад амаль поўны кантроль братоў-бізнэсменаў1

Чуткі пра адмову беларусаў ад хатніх гадаванцаў праз уведзены падатак не пацвердзіліся3

«Жыццё зрабіла нечаканы кульбіт». Сын і нявестка былой міністаркі інфармацыі Ліліі Ананіч пераехалі ў Кітай15

Беларусы абурыліся, што ў «Еўраопце» прадаюць «халяльныя» агуркі8

Ад касцёлаў да «беларускіх Мальдываў»: падарожжа па Беларусі скрозь час і колеры2

Невялікі шатландскі востраў так разрэкламавалі, што ён закрываецца ад турыстаў1

У Лепельскім раёне мужчына ўпаляваў ваўка, і гэта стала пачаткам непрыемнасцяў2

«Будзе вільгаць — будуць грыбы». Пад Гроднам ужо збіраюць лісічкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць