Усяго патроху22

З'явіўся сайт з гайдамі па беларускай вышыўцы ад класных майстрых

Праект цікавы як для навічкоў, якія хочуць паглыбіцца ў свет народнай вышыўкі, так і для майстрых, каб расказаць пра сябе і падзяліцца ўменнямі.

Праект стварыла Аляксандра Куркова, заснавальніца ювелірнага брэнда Belaruskicry, які стаў вядомы дзякуючы кулонам з абрысамі Беларусі. Рыхтуючы новую калекцыю, натхнёную нацыянальным беларускім арнаментам, дзяўчына паглыбілася ў вывучэнне старажытных сімвалаў.

belaruskicry
Новая калекцыя ўпрыгожанняў Belaruskicry. Фота: сайт брэнда

Аляксандра і яе каманда размаўлялі з этнографамі і сучаснымі майстрыхамі вышыўкі. Вывучэнне ўзораў аказалася захапляльнай прыгодай, якая неўзабаве перарасла ў новы праект.

Праект «Сучасная вечнасць. Вышыўка і людзі, якія яе ствараюць» аб'ядноўвае аматараў вышыўкі і гісторыі беларускага строю з розных куткоў свету. Рэсурс сабраў базу майстрых, якія не толькі працуюць з беларускім нацыянальным касцюмам, але і могуць навучыць валодаць іголкай і пяльцамі ўсіх ахвотных.

«Шмат суайчыннікаў, якія робяць класныя і важныя рэчы, раскіданыя па ўсім свеце, і няма пэўнага месца, дзе іх можна сабраць. Таму мы вырашылі аб'яднаць іх на нашым рэсурсе», — расказвае Аляксандра.

Цяпер у бібліятэцы сайта сабраны акаўнты сямі ўмеліц. Напрыклад, ёсць гісторыя спявачкі і вядучай Кацярыны Ваданосавай, у чыім гардэробе ўжо некалькі пашытых уласнаручна народных строяў. І схема вышыўкі ад яе — узора «Памяць».

Спампаваць схему «Памяць» на сайце праекта

Алена, дызайнерка брэнда «Лукіна», найперш працуе з перапрацаванымі матэрыяламі. Яна шукае вінтажныя тканіны, люксавае неактуальнае адзенне альбо рэшткі вытворчасці і робіць з гэтага новыя стылёвыя рэчы. На сайце «Сучасная вечнасць» дзяўчына падзялілася схемай «Кацяня». 

Спампаваць схему «Кацяня» на сайце праекта

А майстрыца Наста, якая жыве ў Варшаве і займаецца сваім брэндам адзення і аксесуараў Kanva, прапануе вышыць схему «Павук».

Спампаваць схему «Павук» на сайце праекта

Кожная з удзельніц прыўносіць у праект часцінку сваёй самабытнасці і ўнікальнага бачання беларускага культурнага кода. У хуткім часе да дзяўчат дададуцца новыя майстры:

«Гэта жывы рэсурс, куды чалавек можа адправіць сваю заяўку і такім чынам патрапіць у базу майстроў, у якіх можна павучыцца, купіць беларускую сімволіку або даведацца што-небудзь пра яе».

Цікава, што праект арыентаваны не толькі на жанчын. Заснавальніца тлумачыць:

«Мы вельмі чакалі мужчын, якія займаюцца касцюмам ці нечым, што звязана з Беларуссю і беларускім арнаментам, але пакуль адгукнуліся толькі жанчыны. Спадзяюся, што бібліятэка будзе папаўняцца і хутка да нас далучацца і хлопцы».

Аляксандра ўпэўнена, што заняткі вышыўкай могуць стаць выдатным інструментам барацьбы са стрэсам.

«Пакуль чалавек не пачне вышываць, ён не зразумее, наколькі гэта крута, наколькі гэта зачаравальны і цікавы працэс. Я думаю, што вышыўка — гэта наша беларуская медытацыя, толькі яна яшчэ і з сэнсам, бо праца застаецца ў цябе на руках, з тваёй энергіяй».

Каб навічкам было зручней спасцігаць рамяство, Аляксандра плануе запусціць прыгожыя падарункавыя каробкі з усім неабходным для вышыўкі (іголкамі, канвой, пяльцамі), а таксама пашырыць колькасць прапанаваных схем.

Чытайце таксама: Ювелірны брэнд Belaruskicry прэзентаваў калекцыю абярэгаў

Каментары2

  • гоблен
    22.11.2023
    Опяць 25. То беллит пропитан негативом, вечными страданиями и шмыганьем мносом, то здесь "белорусский плач". Не смех, не улыбка, не жизнеутверждаюшее шота (мы живём назло и улыбаемся), а шота обречённое на негатив. "Плач Ярославны", мля) Как вы лодку назовёте, так она и поплывёт! Вы сами программируете свои неудачи. Вы не верите в победу, потому и. И отговорка от жопорукости готова. Модератор, призываю не резать)
  • гоблен
    22.11.2023
    ByCry 🤦‍♂️🤦 🤣😎🤣 вечные терпилы и обижнные, тоже "европейцы" ля. Призываю, упразднить эрбешку, за ненадобностью! 🤣🤣🤣

Цяпер чытаюць

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне1

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

Пентагон заклікаў краіны Балтыі змякчыць рыторыку адносна Расіі10

Лукашэнка заявіў, што Беларусь у час пандэміі выратавалася, пайшоўшы сваім шляхам13

На аўтабане ў Германіі ў беларускай фуры лопнула шына — пашкоджаны 12 аўтамабіляў

Затораў у Мінску стане меней? Па другім кальцы пракладуць аптычную магістраль для святлафораў

Украінскі Дняпро ў выніку расійскай атакі застаўся без электрычнасці

Беларусы правялі памятныя акцыі ў Ноч расстраляных паэтаў ФОТЫ

У Мінску адкрылі новую Гарадскую інфекцыйную бальніцу8

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

«Нас забілі». «Новая газета» абвясціла пра спыненне працы ў Расіі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне1

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць