У выхадныя на тэрыторыi Беларусi захаваецца марознае i снежнае надвор’е, паведамiлi ў гiдраметцэнтры.

У суботу i нядзелю чакаюцца кароткачасовы снег i завiруха. Тэмпература паветра ўначы мiнус 12—20 градусаў, пры праясненнях у нядзелю да 24 марозу, удзень мiнус 10—18 градусаў.

Ужо ў пачатку наступнага тыдня маразы стануць слабець.

Сiноптыкi прагназуюць, што ў другой палове наступнага тыдня маразы будуць не мацнейшыя за 3—7 градусаў,

а ў заходнiх раёнах краiны нават чакаецца зiмовая адлiга,

калi слабамарозная тэмпература ўначы будзе чаргавацца з невялiкiм плюсам удзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?