Культура44

Луўр заплаціў дзясяткі мільёнаў еўра за карціну, якую збіраліся выкінуць у сметніцу

Пажылая францужанка прыбіралася ў сваім доме і знайшла старую карціну, якую захацела выкінуць. Цяпер гэты твор мастацтва быў выкуплены парыжскім музеем за вялікія грошы. Расказваем, што за ён і чаму яго палічылі такім каштоўным.

Парыжскі Луўр. Фота: Pixabay 

Карціна вядомага фларэнтыйскага мастака Чымабуэ «Асмейванне Хрыста» доўгі час лічылася зніклай. Аднак у 2019 годзе яна была адкрыта ізноў, калі пажылая францужанка знайшла карціну ў сябе на кухні і спачатку хацела выкінуць у смецце, але ўсё ж прынесла яе спецыялістам на праверку. Аб гэтай гісторыі піша выданне The Guardian. 

Пасля таго, як жанчына прынесла экспертам сваю знаходку, было вырашана паказаць яе прафесійным мастацтвазнаўцам у Парыжы. Тады меркавалася, што праца можа каштаваць 400 тысяч еўра.

Але парыжскія мастацтвазнаўцы заявілі, што быў знойдзены менавіта арыгінал карціны і ён будзе каштаваць значна больш.

«Асмейванне Хрыста», Чымабуэ, 1280 год. Крыніца: Луўр

Тады прадстаўнікі Луўра вырашылі прыкласці ўсе намаганні для таго, каб набыць «Асмейванне Хрыста» сабе ў калекцыю. Чакалася, што гэта будзе адзін з найстарэйшых твораў эпохі Рэнесансу ў парыжскім музеі.

«Луўр патраціў 4 гады на атрыманне карціны сабе. Прадстаўнікі музея спадзяваліся выкупіць яе на аўкцыёне, на якім твор спачатку ацэньвалі ад 4 да 6 мільёнаў еўра. Музей, аднак, не здолеў гэта зрабіць, бо «Асмейванне Хрыста» выкупілі за 19,5 мільёнаў, а агульны кошт карціны склаў 24 мільёны», — распавядае The Guardian.

Тады міністэрства культуры Францыі абвясціла карціну «нацыянальным здабыткам» і забараніла вывозіць яе з тэрыторыі краіны. Луўр атрымаў 30 месяцаў на збор неабходных сродкаў для набыцця твора Чымабуэ.

Пры гэтым ні Луўр, ні міністэрства культуры потым афіцыйна не паведамлялі, за колькі дакладна была набыта карціна і якім чынам на яе знайшлі грошы. Аднак вядома, што яны збіралі данаты і заахвочвалі мецэнатаў ахвяраваць грошы, за што абяцалі ім дадатковыя падаткавыя ільготы, адзначае The Guardian.

Карціна аўтарства фларэнтыйскага мастака Джавані Чэні дзі Пепа (больш вядомага пад прозвішчам Чымабуэ) была напісана ў 1280 годзе. Мяркуецца, што гэта толькі адна з васьмі частак паліпціха Чымабуэ, пяць з якіх усё яшчэ лічацца згубленымі.

«Асмейванне Хрыста» не вельмі вялікая па памеры: усяго 25 на 20 сантыметраў. Яна мае залаты фон, на якім адлюстраваныя здзекі з Ісуса Хрыстом перад ягоным распінаннем на Галгофе.

Сам Чымабуэ нарадзіўся ў 1240 годзе ва Фларэнцыі і памёр у 1302 годзе ў Пізе. Мастацтвазнаўцы прыпісваюць яму навучанне геніяльнага архітэктара і жывапісца Джота дзі Бандонэ, які стаў больш вядомым за свайго настаўніка і кім пасля натхняліся Леанарда Да Вінчы, Рафаэль Санці і Мікеланджэла Буанароці.

А жанчына, на чыёй кухні знаходзілася «Асмейванне Хрыста», на жаль, не дачакалася атрымання такой вялікай сумы за сваю знаходку. Яна памерла ва ўзросце 90 гадоў праз 2 дні пасля аўкцыёну.

Каментары4

  • Казік
    26.11.2023
    Нядаўна даведаўся пра мастака-фальсіфікатара Вольфганга Бельтракі, які падрабіў сотні падобных карцін, якія ціпа "цудам" знайшліся. А на судзе яму прад'явілі толькі за 14 падробленых прац, бо рознага плану аўкцыёншчыкі і багацеі не хацелі капаць справу, каб не псаваць свой бізнэс.
  • дочка Максима Дизайнера
    26.11.2023
    іконы - гэта не маё. чытаю вось у Энцыклампедыі пад назвай "Современное искусство для «чайников»" пра тое, як звычайны пісуар, набыты мастаком ці то ў краме, ці то знойдзены на сметніцы, потым стаў... залаты - "был продан за 1 млн долларов с хвостиком"
  • дочка Максима Дизайнера
    26.11.2023
    гл. ікону сучаснага мастацтва пад назвай Фантан (Марсэль Дюшан. 1917 г.)

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбольшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна3

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбольшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

У Грузіі ўспыхнулі пратэсты пасля заявы ўрада пра адмову ад еўраінтэграцыі4

У Беларусі затрымалі грузінскага злодзея ў законе, які прарываўся з Расіі без пашпарта

Мінскае «Дынама» прайграла чацверты матч у Лізе канферэнцый ВІДЭА1

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах26

У Беларусі з'явілася новая гандлёвая сетка — Pole Kvetak3

Упершыню за паўстагоддзя вучоныя зрабілі прарыў у лекаванні астмы і хранічнага бранхіту

У Вялікабрытаніі судзяць групу грамадзян Балгарыі, якіх падазраюць у шпіянажы на Расію

Калі ў Заходняй Еўропе не крызіс, то што такое крызіс?69

Лакалізавалі дакладнае месца знаходжання расійскага фільтрацыйнага лагера ў Нароўлі, у якім катавалі ўкраінскіх палонных15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбольшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна3

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбольшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →