Культура11

Брытанскі мастак сабраў шэсць тысяч асобнікаў «Кода да Вінчы» і ператварыў іх у новыя выданні «1984»

Дэвід Шрыглі распрацаваў гэты план яшчэ ў 2017 годзе, калі даведаўся, што дабрачынная крама Oxfam у Суонсі больш не прымае копій гэтага бестселера.

Скрыншот відэа

Вядомы мастак Дэвід Шрыглі сабраў шэсць тысяч асобнікаў бестселера Дэна Браўна «Код да Вінчы» і ператварыў іх у раман Джорджа Оруэла «1984», піша Бі-бі-сі.

Шрыглі распрацаваў гэты план яшчэ ў 2017 годзе, калі даведаўся, што дабрачынная крама Oxfam у Суонсі больш не прымае копій гэтага бестселера.

У суботу 1250 асобнікаў «1984» выдання Шрыглі паступяць у продаж у тым жа Oxfam. Кожны з іх унікальны і каштуе 495 фунтаў стэрлінгаў (каля 600 даляраў). Кожная кніга пастаўляецца ў камплекце з подпісам і пранумараваным прынтам мастака з тэматыкай «1984».

Філ Бродхерст, менеджар крамы, добра памятае, што адбывалася ў 2017 годзе: «Прыкладна ў той час нам увесь час прыносілі адно і тое ж, і ў нас сабралася, мякка кажучы, вельмі шмат «Кода да Вінчы». За некалькі гадоў да гэтага кніга была бестселерам, а потым людзі пачалі чысціць свае кніжныя паліцы».

Мы склалі стос «Кодаў да Вінчы» каля касы з таблічкай: «Так, вы можаце, вядома, прынесці нам яшчэ адзін «Код да Вінчы», але мы аддалі б перавагу вінілавым пласцінкам».

Гэты здымак разышоўся сярод СМІ і прыцягнуў увагу мастака Шрыглі.

«Я прачытаў гэтую гісторыю ў газеце The Telegraph, і ў маёй галаве закруціліся ідэі. Я падумаў: «Яны патрэбныя мне. Я не ведаю чаму, але мне яны трэба». Так я пачаў збіраць усе даступныя «Коды да Вінчы», — распавядае мастак.

Спачатку Шрыглі нацэліўся на дабрачынныя крамы. Аднак часта з паездак ён прывозіў толькі адзін асобнік, таму вырашыў прымяніць іншую тактыку.

«Мы навялі даведкі і высветлілі, што ёсць пункт перапрацоўкі, куды здаюцца ўсе непатрэбныя кнігі. Іх там была велізарная колькасць». Напрыклад, Wrap Distribution у Оксфардшыры — памяшканні плошчай 30,480 кв. м — сапраўдныя могілкі бестселераў.

Так Шрыглі сабраў больш за шэсць тысяч асобнікаў «Кода да Вінчы». Але што зараз з імі рабіць? Спачатку кнігі Дэна Браўна мастак ператварыў у сыравіну, з якога затым атрымалася папера, на якой і былі надрукаваныя новыя асобнікі «1984».

«Незадоўга да гэтага я зноў перачытаў «1984» і зразумеў, што раз Джордж Оруэл памёр у 1950 годзе, то ў 2020 годзе будзе 70 гадоў з моманту яго смерці. Гэта азначае, што ўсе яго працы знаходзяцца ў грамадскім набытку, а гэта, у сваю чаргу, значыць, што любы чалавек можа публікаваць адну з кніг Джорджа Оруэла», — тлумачыць сваю ідэю мастак.

Шрыглі зразумеў, што ў яго ёсць магчымасць ператварыць свае «Коды да Вінчы» ў «1984». «Гэта рашэнне так выкарыстоўваць «Код да Вінчы» як быццам было прынята за мяне. Яно было прынята Філам (які павесіў шыльду) і крамай Oxfam. Маё рашэнне было зрабіць з іх «1984», бо я лічу, што гэта сапраўды важная кніга, якую людзі павінны прачытаць, — распавядае ён.

— Цікава ўзяць адну кнігу і ператварыць яе ў яшчэ адну канкрэтную кнігу. Гэта сапраўдная сумесная праца. Я лічу, што мы ўсе супрацоўнічалі на аснове поспеху Дэна Браўна».

Каментары1

  • Казік
    27.10.2023
    > поспеху Дэна Браўна

    Дакладней, поспеху маркетынгу. "Код да Вінчы" - разпіяранае пераацэненае лайно, якое зараз нікому не здалася. Акцыя атрымалася сымбалічная

Цяпер чытаюць

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі1

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса ў Расіі асудзілі на 25 гадоў за падрыхтоўку дыверсіі ў Новарасійску1

У Мінску пасля маштабнай рэнавацыі адкрыўся Палац шлюбаў на Камуністычнай ФОТЫ6

Дзмітрый Баскаў узначаліў назіральную раду хакейнага клуба «Дынама-Мінск»3

Падчас пажару ў Смалявіцкім раёне загінулі чатыры чалавекі

Еменскія хусіты наблізіліся да стратэгічна важнага Баб-эль-Мандэбскага праліва. Гэта новы выклік для сусветнай эканомікі5

У Беларусь прыехаў новы пасол Швейцарыі3

Пад расійскім Выбаргам загінуў мужчына, які ўдзельнічаў у лясным фестывалі. Кажуць, што ён з Беларусі6

Дырэктара студыі, якая ўстанаўлівала Ігару Туру кухню за 23 тысячы рублёў, арыштавалі за махлярства14

У 22 гады памерла пераможца апошняга конкурсу «Міс Аўстрыя». Яна перанесла 7 аперацый на сэрцы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі1

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць