Літаратура

«Ненасытнасць». Выдавецтва «Янушкевіч» выпускае культавы польскі раман

Выдавецтва «Янушкевіч» адкрыла перадзамову на культавы раман польскага мастака, пісьменніка і філосафа Станіслава Ігнацыя Віткевіча «Ненасытнасць» у перакладзе Алены Пятровіч. Абмежаваная прапанова на Knihauka.com дзейнічае толькі да 14 снежня.

«Высокаэстэцкая кніга ў цвёрдай вокладцы, на шведскай паперы Lux Cream і аб’ёмам 548 старонак за 34,90 злотых!» — апісвае выдавецтва прапанову.

«Ненасытнасць» (Nienasycenie) Станіслава Ігнацы Віткевіча (псеўданім — Віткацы) лічыцца най­лепшым раманам аўтара.

Антыўтапічная фантазія, напісаная ў 20-я гады XX стагоддзя, апісвае працэс сталення галоўнага героя на фоне рэвалюцыйнага кітайскага ўварвання ў Еўропу і распаўсюджання новай веры. Сімвалам гэтай веры з’яўляецца таблетка, прыняцце якой дазваляе змяніць света­погляд, а таксама падавіць індывідуаль­насць і знішчыць асобу як такую.

Кніга насычана эротыкай, філасофіяй, палітыкай і мас­тацт­вам — праз пагружэнне ў іх персанажы імкнуцца спато­ліць сваю прагу жыцця і заглу­шыць метафізічны жах існавання.

Каментары

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць