Грамадства44

Амністыя-2024 не закране палітвязняў і закладчыкаў. Што вядома пра планы ўладаў?

З калоній і хімій прапануецца вызваліць толькі 1360 чалавек.

Аляксандр Лукашэнка анансаваў правядзенне амністыі ў 2024 годзе. Нічога дзіўнага тут няма, гэта планавае мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю вызвалення Беларусі.

Амністыі традыцыйна праводзяць на юбілеі вызвалення Беларусі і перамогі ў Другой сусветнай вайне — напрыклад, у 2014, 2015, 2018 і 2019. Амністыя-2022 была, хутчэй, выключэннем.

Асноўнае пытанне: каго закране амністыя? Пэўнасці пакуль няма, фармальна яе ўмовы мусіць вызначыць парламент новага склікання. Але ў беларускіх рэаліях дэпутаты адзінагалосна падмахнуць праект, распрацаваны Адміністрацыяй прэзідэнта і сілавікамі. Прычым бачанне ў Генеральнай пракуратуры на чале з Андрэем Шведам і ў Міністэрства ўнутраных спраў можа быць розным. Кожнае з ведамстваў можа закідваць у публічнае абмеркаванне свае ідэі, але хто зможа данесці сваю пазіцыю да Лукашэнкі — пакажа час.

Палітвязні міма

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў прагаварыў, што на нарадзе ў Лукашэнкі была «падтрыманая прапанова» не амніставаць палітвязняў. Паводле яго словаў, гэта асуджаныя за экстрэмізм і тэрарызм.

«У кожнага, хто асуджаны за экстрэмізм і тэрарызм, была магчымасць звярнуцца да кіраўніка дзяржавы з просьбай аб памілаванні. Тыя, хто напісаў заяву, яны былі разгледжаныя, недзе задаволеныя. Па астатніх раскаяння на сёння мы асабліва не заўважылі. Таму ўнеслі прапанову не прымяняць амністыю да гэтай катэгорыі асуджаных», — сказаў Кубракоў.

Наркаманы і забойцы ў пралёце

Кубракоў заявіў, што ў аснове праекта амністыі-2024 будзе закон аб амністыі-2022.

Калі гэта будзе так, то абсалютна ніяк не будуць закранутыя самыя масавыя групы асуджаных у беларускіх турмах — забойцы і закладчыкі наркотыкаў.

Прычым у 2022 годзе сілавікі дабіліся таго, што палёгкі не атрымалі нават дарослыя наркаманы (не закладчыкі), асуджаныя на мінімальныя тэрміны. Тады часткова амніставалі толькі непаўналетніх наркаманаў і закладчыкаў. Гэтаксама плануюць рабіць і цяпер.

«Злосныя парушальнікі» таксама не трапяць пад амністыю. А гэты статус адміністрацыя ўстановы можа даць фактычна любому няўгоднаму вязню. Прычым статус «злосніка» трэба мець менавіта на момант уступлення ў сілу закона аб амністыі.

Сярод забойцаў зробяць выключэнне толькі для шматдзетных жанчын, не пазбаўленых бацькоўскіх правоў. Але такіх жанчын на ўсю краіну толькі 20 чалавек. Амністыю прыменяць 10 з іх.

Фота: МУС

Амністыя для тых, хто і так дома

Кубракоў кажа пра поўнае вызваленне асобаў, якія здзейснілі менш цяжкія злачынствы. Але іх і так вельмі рэдка адпраўляюць у турмы, такія злачынцы адпраўляюцца на хімію ці ўвогуле адбываюць дамашнюю хімію. Таму большасць амніставаных будзе не з ліку вязняў калоній і турмаў.

Традыцыйна збіраюцца прымяніць амністыю для чарнобыльцаў, віч-інфікаваных, пенсіянераў, інвалідаў — але зноў такі толькі тых з іх, хто не здзейсніў цяжкія злачынствы

Па падліках Кубракова, з калоній вызваляць каля 900 чалавек, з хімій — 460. А яшчэ 2500 здымуць з уліку крымінальна-выканаўчай інспекцыі, але яны і так знаходзяцца дома.

Абавязковая сплата шкоды

Па словах Кубракова, абавязковай умовай для амністыі будзе поўная сплата нанесенай шкоды. Гэта матывацыя для асуджаных і перадусім іх сваякоў шукаць магчымасць і выплачваць грошы. Важны момант: у 2022 не патрабавалася аплата дзяржаве выстаўленых штрафаў, гаворка вялася менавіта пра шкоду пацярпелым. Са словаў Кубракова вынікае, што гэты прынцып плануецца захаваць.

Карупцыянеры

Пра іх міністр унутраных спраў прагаварыў асобна. Карупцыянеры — бадай адзіныя цяжкія злачынцы, якія падпадаюць пад амністыю. Па словах Кубракова, палёгка ім будзе і на гэты раз. Але незразумела, ці ўсіх карупцыянераў яна закране.

Што будзе далей?

Працэдура звычайная. Сілавікі і Адміністрацыя прэзідэнта падрыхтуюць законапраект і перададуць яго ў парламент. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў абмяркуюць яго, пасля прымуць у першым і другі чытанні. Тэарэтычна яны могуць унесці нейкія змены, але амаль ніколі так не робяць. Далей дакумент перакінуць на зацвярджэнне ў Савет Рэспублікі. Сенатары не могуць уносіць праўкі, толькі пагадзіцца (як яны і робяць) альбо развярнуць законапраект назад. Пасля Савета Рэспублікі закон трапляе на подпіс Аляксандру Лукашэнку. Ён таксама не можа нічога змяняць, у яго ёсць выбар: ці пагадзіцца з фармулёўкамі, ці адправіць закон на дапрацоўку.

Пасля падпісвання закона Лукашэнкам вязням і іх сваякам трэба чакаць афіцыйнага апублікавання на сайце Pravo.by. Калі дакумент будзе апублікаваны, тады і ўступіць у сілу. На працягу наступных шасці месяцаў рашэнне наконт прымянення амністыі будзе прынята наконт кожнага канкрэтнага асуджанага.

Каментары4

  • Зачотная фотка
    11.01.2024
    На ентай фотцы прэўкрасна ўсё. Людцы абезабражаныя прысягай, сьветлабудучыннымі поглядамі, ну і канешне чыста ідэйнымі мэтамі (якія грошы, прэміі, пенсіі? Усё чыста на інтузазізме і па жэланію апшчэственнасьці)
  • )
    11.01.2024
    No , не кажы гоп покуль не перасягнеш. Гэта прароцтва Вангі якому ўжо 30 год
  • Готовятся к обману на дурыборах
    11.01.2024
    Они наоборот повыпускают насильников, убийц, воров, взяточников, чтобы освободить места под нормальных !
     В системе узаконенного беззакония иначе не будет !

Цяпер чытаюць

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўзмацняюць ціск на Крым, сітуацыя стала складанаю для расійскай арміі14

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю2

Перапахаваем Івана Луцкевіча? Ці прынамсі дакладна вызначым месца яго пахавання?19

Пасол Украіны па пытаннях Беларусі: Пазіцыя Ціханоўскай дакладна не пацыфісцкая6

У кароткі спіс прэміі Багушэвіча ўвайшлі не толькі кнігі, але і падкасты і відэапраграмы, у тым ліку «Сармацкі вус»3

Тыкток захапіў мем з манга. У чым сэнс?3

У Расіі ўдзельнік «СВА» забіў былую жонку і яе дачку13

«У нас мізэрная колькасць тых, хто бярэ свабодныя дыпломы». Чыноўніца Мінздароўя пракаментавала адмену платнага навучання ў медыцынскіх ВНУ2

Самы дарагі дом у Мінскай вобласці прадалі за 1,2 мільёна даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць