Кіно66

У пракат выйшаў польскі гістарычны баявік пра Тадэвуша Касцюшку

Стваральнікі адзначаюць, што такога фільма пра нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і Літвы яшчэ не было.

Кадр з фільма Kos. Filmweb.pl

Сюжэт закручваецца вакол падзей 1794 года. Сам Касцюшка знаходзіцца ў эміграцыі, але неспрыяльнае становішча ў Польшчы: эканамічныя праблемы і расейская акупацыя — спараджаюць новую хвалю рэвалюцыйных настрояў, піша Mostmedia.io.

Будучы лідар паўстання вяртаецца на радзіму, кансалідуючы вакол сябе польскае дваранства і сялян.

Cцэнарыст фільма Міхал Зяліньскі ў размове з выданнем Wyborcza адзначае, што Касцюшка — гэта сумесь прагматызму і рамантызму, рэдкая для Польшчы з’ява.

— Патрыёт, які крытычна ставіцца да ўладкавання Польшчы. Сёння не так шмат гістарычных асоб, якія маглі б аб’яднаць палякаў, — дадае ён.

Зяліньскі лічыць, што асоба Касцюшкі здольная аб’ядноўваць і іншыя грамадствы, згадваючы і беларускі Полк Каліноўскага.

— Беларускі батальён, які абараняе Украіну, у сваёй прысязе ўспамінае «касінераў Касцюшкі», бо будучы лідар паўстання нарадзіўся і вырас на тэрыторыі Беларусі.

Фільм ужо ўганаравалі гран-пры на Фестывалі польскага мастацкага кіно ў Гдыні. Афіцыйная прэм’ера карціны адбылася 26 студзеня, цяпер «Kos» ідзе ў кінатэатрах Польшчы.

Каментары6

  • /-/
    31.01.2024
    Мне так "падабаецца" гэтая паблажлівасьць палякаў і літоўцаў ))). Яны так часьцяком апошнім часам дазваляюць сабе ў сваіх прамовах палымяных прыгадваць - і беларусаў, маўляў - ну добра, вы там таксама недзе ў кутку, добра, няхай сабе будзеце. 
    Дзякуй панове, дзякуй.
  • Шапакляк
    31.01.2024
    Ай забірайце, нам не шкада. Калі ўжо нават Скарынаса забралі, бо нікому ён не трэба ў Беларусі, то чаго тут. Наш герой чабурашка
  • Вітаўт
    31.01.2024
    Не шукайце ворагаў у Літве. Літва і Беларусь па сутнасці адна краіна.

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць