Культура1010

«Жаночая аўдыторыя змахне скупую слязу». У Тэатры юнага гледача, якім кіруе Вера Палякова-Макей, упершыню паставілі спектакль 18+

У Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры юнага гледача (ТЮГ) адбылася прэм'ера камедыі «36 і 6» у пастаноўцы Аляксандра Несцерава па п'есе Яны Старадуб-Афанасьевай. Галоўную ролю сыграла Вера Палякова-Макей, пішуць Мінск-Навіны.

Фота: Мінск-Навіны

— Гэта не толькі першы досвед узаемадзеяння з ТЮГам, але і мой першы прыезд у Беларусь. Я закахаўся ў Мінск, мне тут вельмі добра, — прызнаўся маскоўскі рэжысёр-пастаноўшчык А.Несцераў. — Лічу, што выцягнуў шчаслівы білет, бо Вера Палякова-Макей створана для галоўнай ролі (дырэктара ЗАГСа).

Дырэктарка тэатра, заслужаная артыстка Беларусі Вера Палякова-Макей адзначыла, што за два мінулыя гады гэта першая прэм'ера камедыі, пастаўленая ў ТЮГу, і першы спектакль катэгорыі 18+.

— Мы расцем разам з нашым гледачом. Бачым патрэбу ў такіх спектаклях. У фінале, спадзяюся, асабліва жаночая аўдыторыя змахне скупую слязу. Для мяне вельмі прыемна, што камедыя падымае праблемы мам і дзяцей, — распавяла В.Палякова-Макей. — Я гадую двух сыноў і разумею пачуцці сваёй гераіні, калі ты павінна аддаць дзіця, якое ты гадавала, іншай, у дадзеным выпадку добрай жанчыне. Наш спектакль добры, шчыры, сапраўдны. Кожны з чатырох персанажаў на сцэне заслугоўвае любові гледачоў, увагі, спагады.

Стваральнікі спектакля ўпэўненыя, што 36 і 6 — гэта больш чым нармальная тэмпература цела, гэта — градус кахання. А ЗАГС — месца, дзе не толькі праходзяць вяселлі, але і выдаюцца пасведчанні аб смерці. Там нібы становіцца прыкметнай мяжа паміж жыццём і смерцю.

Па сюжэце мама, дырэктар ЗАГСа, гадуе ідэальнага сына, які, як яна думае, не п'е, не паліць, не мацюкаецца. Жанчына агароджвае яго ад «нехарошых» нявест. Але аднойчы яе свет перакульваецца з ног на галаву. Да яе прыходзіць 41-гадовая жанчына, якая заключыла ў Англіі шлюб сама з сабой, а цяпер хоча аформіць развод, каб выйсці замуж за каханага мужчыну. Нечакана высвятляецца, што дырэктарка ЗАГСа і ёсць маці яе каханага, якая зусім не гарыць жаданнем бачыць у доме такую нявестку і аддаваць каханага і адзінага сына ва ўзросце 36 гадоў і 6 месяцаў іншай жанчыне.

Спектакль ідзе ў суправаджэнні музыкантаў Прэзідэнцкага аркестра (музычны кіраўнік аркестра — Віталь Кульбакоў). Гледачы пачулі музыку Моцарта, Мендэльсона, Бакерыні, П'яцолы. 

Каментары10

  • Ёсік
    06.03.2024
    Мову вывучы, дырэктарка. ТЮЗ цягам чвэрць стагодьдзя ператварыўся ў ТЮГ, для беларусаў пастановы ішлі па-беларуску, прыйшла, разбурыла ўсё - мова бедненькая (ужо чулі раней ад аднаго мовазнаўцы), расейцы хутка пачнуць на нашыя прэм'еры езьдзіць цягнікамі. Паехалі? Калі хто і ходзіць, дык праз прафкамы квіткі разпаўсюджваюць. Тэатр цэлы лукашэнка падарыў, каб маўчала, за што зьнішчылі мужыка ейнага. Тэатр адной акторкі, усе Галоўныя ролі толькі яна можа выконваць, астатнія - недарэкі.
  • Ядвига
    06.03.2024
    Эта недоартистка после автокатастрофы уже очухалась!!! Вот ничто нечистую не берёт...
  • Панаехала расейская пашляціна
    06.03.2024
    Прыехаў маскоўскі рэжысёр-пастаноўшчык А.Несцераў і пачаў ставіць пашляціну 18+ у ДЗІЦЯЧЫМ тэатры.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою7

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Усе навіны →
Усе навіны

«Не хацелі пакутаваць з беларускімі картамі на Booking». А ў выніку ледзь не трапілі на 400 еўра4

Трамп заявіў, што выступіць з важнай заявай наконт Расіі4

Упершыню расійскія вайскоўцы здаліся ў палон робатам — наватарская аперацыя ўкраінскай штурмавой брыгады7

Самая дарагая сумачка ў свеце. Сумку для Джэйн Біркін прадалі за рэкордныя $10 мільёнаў

Трамп пахваліў прэзідэнта Ліберыі за англійскую, але там гэта мова афіцыйная2

За адзін вечар тры беларускія футбольныя клубы перамаглі супернікаў з Арменіі, Македоніі і Чарнагорыі. Гэта рэкорд7

У Гомелі з'явіўся сквер Міліцыі. Гараджан не пыталіся нават фармальна4

Вялікабрытанія і Украіна падпішуць гістарычную дамову аб пастаўцы тысяч ракет для СПА

«Са студзеня Расія страціла 100 тысяч салдат. Забітымі. Не ўсяго, а забітымі»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою7

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць