Мова44

Госці ў хату — свінні рады. Што значаць беларускія прыказкі

Беларускія прыказкі — гэта розум народу. Праз іх выказвалася народная мудрасць, якая перадавалася паміж сабой продкамі беларусаў. Каб іх выкарыстоўваць, трэба разумець, што яны значаць. Значэнне некаторых з распаўсюджаных беларускіх прыказак тлумачыць Palatno.

прыказкі, беларуская гісторыя

А што значаць прыказкі?

Абяцанкі-цацанкі, а дурню радасць. Выкарыстоўваюць у выпадку, калі чалавек не спадзяецца на здзяйсненне абяцанага.

Ад вялікіх любошчаў сабачае разбежышча. Калі казаць простай мовай, то ў народзе асуджалі працяглыя дашлюбныя любоўныя адносіны, бо яны не заўсёды добра сканчаліся.

Аддай рукамі, а хадзі нагамі. Гэтую прыказку выкарыстоўваюць у дачыненні да чалавека, які доўга не вяртае пазычанага: і да яго даводзіцца часта прыходзіць, каб нагадаць.

Адзін Сцяпан — заўсёды пан, а калі і нястача, дзіця не плача. Сэнс прыказкі ў тым, што аднаму чалавеку лягчэй пражыць цяжкія перыяды ў жыцці, чым сямейнаму чалавеку. Гэты прыказку выкарыстаў Якуб Колас у «На ростанях».

Ад ляноты чакай бядоты. Лянівага чалавека асуджалі і заўжды чакалі ад яго праблем.

Адрэзанай лусты не прылепіш. Гаварылася пра тое, калі няма магчымасці вярнуць мінулае.

Андрэй за ўсіх мудрэй. Гаворыцца як кпіны з чалавека, які занадта шмат хваліцца, а Андрэй тут — збіральны вобраз.

Баба і чорта звядзе. Выкарыстоўвалася, бо ў жанчын быў нібыта дрэнны характар.

Бабіна дарога — ад печы да парога. Выкарыстоўвалася, калі хацелі падкрэсліць абмежаванасць жанчыны хатнімі справамі.

Бог шэльму меціць. Махляра заўсёды нешта выдае.

Будзе і на крапіву мароз. Гаворыцца з упэўненасцю, што пакаранне непазбежна нават для крыўдзіцеля.

Вялікі пень, ды дурань. Выкарыстоўвалася, калі казалі пра нешта вялікае, але з чаго не было толку.

Гадка з’есці і шкада кінуць. Гавораць у выпадку, калі трэба зрабіць пэўны (часам, нявыгадны) выбар.

Госці ў хату — свінні рады. Гаворыцца як жарт, калі пасля гасцей застаецца шмат ежы на стале.

Давялося свінні на неба глядзець. Так гавораць пра кагосьці, хто ўмешваецца ў чыесьці справы, у якіх нічога не разумее.

Дум не скуеш ланцугамі. Прыказку выкарыстоўваюць, калі кажуць, што думкі не могуць быць падуладнымі каму-небудзь іншаму.

Жабрак жабраку відзён па кійку. Гаворыцца ў выпадку, калі людзі могуць паразумецца па падобных якасцях ці звычках.

Загляне сонца і ў наша аконца. Выкарыстоўваюць у цяжкі час, калі чакаюць, што збудуцца надзеі і мары, а благое міне.

Зараклася свіння за вугал хадзіць. Гэту прыказку выкарыстоўваюць у выпадку, калі хтосьці не можа адмовіцца ад звычкі.

Каб яды, як на Дзяды, а рабіць, як у нядзельку. Так казалі пра тых, хто любіць шмат паесці, але не вельмі ахвотны да працы.

Каму што, а чорту балота. Кажуць пра тых, у каго наўме адно і тое ж. У гэтай прыказкі шмат сінонімаў: «Лісіца спіць і курэй бачыць», «Каму што, а папу кадзіла», «Каму што, а пеўню бойка».

Кума куме, пайшло па ўсім сяле. Існуе шмат варыяцый гэтай прыказкі, але галоўны сэнс палягае ў тым, што сказанае штосьці па сакрэце становіцца вядомым для ўсіх.

Ласка — не каляска, сеўшы не паедзеш. Гаворыцца як іранічная рэакцыя на словы «калі ласка».

Малыя дзеткі — малыя бедкі, падрастуць дзеткі — падрастуць і бедкі. Маецца на ўвазе, што чым большымі становяцца дзеці, тым больш клопату становіцца для бацькоў. Замест гэтай прыказкі можна выкарыстаць іншую: «Малыя дзеці топчуць бацькам ногі, вялікія — сэрца».

На чужыя вусны не накінеш хусты. Кажуць у выпадку распаўсюду плётак і чутак.

Наша гарэза ўсюды пралезе. Так гавораць пра чалавека, які паўсюль паспявае.

Пад гумар жартуюць, а ў злосці катуюць. Прыказка выкарыстоўваецца ў дачыненні да чалавека, які прыніжае паднявольных яму людзей.

Паны б’юцца, а ў мужыкоў чубы трашчаць. Так гавораць, калі паміж людзьмі з уладай ёсць канфлікт, але церпяць не яны, а іх падначаленыя.

Плакаў, плакаў — усё бог аднакаў, пачаў пяяць — стаў бог даваць. Прыказку гавораць, каб кагосьці падбадзёрыць.

П’яны грош шалёны. Гавораць пра тых, хто ў стане алкагольнага ап’янення не шкадуе грошай.

Сам сіў, сіў, а дзеткі ціў, ціў. А так кажуць пра старых бацькоў, у якіх вельмі малыя дзеці.

Спроба не хвароба. Кажуць у тых выпадках, калі лічацца, што варта рызыкнуць.

У гадзюкі няма іншай навукі, як кусаць. Прыказку выкарыстоўваюць, калі кажуць пра дрэннага чалавека, ад якога трэба і чакаць толькі зла.

Шлюб пад плотам, а вяселле потым. Гаворыцца пра пазашлюбныя адносіны — асуджальна.

Шляхціц на сваім гародзе роўны ваяводзе. Гэта значыць, што на ўласнай гаспадарцы чалавек паводзіць сябе незалежна.

Каментары4

  • янак
    18.03.2024
    Служка у лапцях, а пан босы! - так адказвали кали нехта намагауся каб яму зрабили некую паслугу, а чалавеку гэта не хочацца рабиць. Або кали дзиця нешта патрабуе каб яму прынесли, маци магла адказаць гэтай прымаукай. гродзеншчына
  • Ганьба
    18.03.2024
    Прыказка ў загалоўку значыць, што лукашысты радыя расейцам.
  • Народ памятае
    18.03.2024
    Будзе і на крапіву мароз. Думайце, памагатыя дырэктара саўгаса.

Лукашэнка пра пункты пропуску на мяжы з Польшчай: Ды хай хоць апошні закрыюць23

Лукашэнка пра пункты пропуску на мяжы з Польшчай: Ды хай хоць апошні закрыюць

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы могуць застацца без шэнгена, нават калі яго атрымалі. З'явілася новая тэндэнцыя анулявання віз6

«Раней была смярдзючая, розніца каласальная». Цяпер усе мінчукі жывуць з артэзіянскай вадой — якія ўражанні?2

Польскія памежнікі затрымалі беларуса, які нелегальна знаходзіўся ў краіне 532 дні2

Туск: Расія планавала акты паветранага тэрору супраць Польшчы і авіякампаній па ўсім свеце

Новае шоу з Шрайбманам запусцілася на ютубе. У яго нечаканы партнёр25

Чаму людзей збіваюць на пешаходных пераходах? Дасведчаны кіроўца задумаўся пасля таго, як збілі яго жонку14

Узламалі сайт кампаніі Валерыя Сахашчыка. І выставілі яму ўльтыматум11

Дзмітрый Баскаў перастаў быць членам выканкама НАК2

«Усе экстрэмісты ці ўжо асуджаныя, ці з'яўляюцца фігурантамі спраў, якія будуць разгледжаны судамі». Швед падводзіць рысу пад рэпрэсіямі?28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пра пункты пропуску на мяжы з Польшчай: Ды хай хоць апошні закрыюць23

Лукашэнка пра пункты пропуску на мяжы з Польшчай: Ды хай хоць апошні закрыюць

Галоўнае
Усе навіны →