Эканоміка11

IT цягне эканоміку ўніз. Як за мінулы год змянілася сітуацыя ў сферы

Прыбытак ІТ-кампаній за мінулы год упаў, а замежныя інвестыцыі скараціліся да ўзроўню пяцігадовай даўнасці, піша Dev.by.

ВУП

Адмоўны ўклад сектара ў прырост ВУП за 2023 год склаў мінус 0,9%. У гэтым годзе сектар «Інфармацыя і сувязь» працягвае стрымліваць рост эканомікі.

Але ёсць і пазітыўныя моманты. Па-першае, адмоўны ўплыў ІКТ на дынаміку ВУП, калі супастаўляць 2023 год і пачатак 2024 года, ужо меншы, за студзень — мінус 0,3%. Па-другое, сектар «Інфармацыя і сувязь» ужо не адзіны тормаз эканомікі, а на пару з будаўніцтвам.

Адрозніваецца сітуацыя ў Мінску, дзе зарэгістравана большасць ІТ-кампаній. Тут «Інфармацыя і сувязь» — адзіны сектар, які стрымлівае рост эканомікі. За студзень гэтага года адмоўны ўклад ІКТ склаў мінус 0,8%. Для параўнання, за ўвесь 2023 год мінус быў значна вышэйшы — 2,7%.

Увосень мінулага года намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун казаў пра аднаўленчы трэнд у ІТ. Але лічбы Белстата пакуль не дапамагаюць ацаніць, наколькі палепшылася сітуацыя. Высновы можна будзе зрабіць, верагодна, па выніках першага квартала 2024.

Пры гэтым доля сектара «Інфармацыя і сувязь» у ВУП працягвае падаць. У студзені 2023 года доля складала 5,4%, за студзень — снежань 2023 года — 4,5%, а па выніках студзеня 2024 года — ужо 3,8%.

Дарэчы, аналітыкі Еўразійскага банка развіцця прагназуюць запаволенне эканамічнага росту ў Беларусі ў 2024.

Паводле іх ацэнак, ВУП сёлета вырасце на 2% (па выніках 2023 вырас на 3,9%). Сярод фактараў, якія будуць стрымліваць эканоміку, аналітыкі ўскосна згадалі і тэхналагічны сектар. Запаволенне росту ВУП чакаецца з-за «скарачэння занятасці, ускладнення ланцужкоў паставак і доступу да тэхналогій».

Выручка

Як за 2023 год змяніліся асноўныя фінансавыя паказчыкі ў ІТ і сувязі?

Кампаніі сектара «Інфармацыя і сувязь» атрымалі больш за 10 млрд рублёў выручкі. Але ў параўнанні з 2022 годам выручка ўпала на 3,4%.

Вось топ-15 відаў дзейнасці: выручка за 2023 знізілася толькі ў «Інфармацыі і сувязі» і ў кампаній, якія займаюцца фінансавай і страхавой дзейнасцю.

Прыбытак і страты

Прыбытку ў кампаній «Інфармацыі і сувязі» таксама стала крыху менш. За мінулы год яны атрымалі больш за 1,6 мільярда рублёў чыстага прыбытку. Гэта амаль на 4% менш, чым па выніках 2022 года.

Правал здарыўся ў чацвёртым квартале. Бо і па выніках першага паўгоддзя, і па выніках дзевяці месяцаў 2023 года кампаніі «Інфармацыі і сувязі» паказвалі агульны рост чыстага прыбытку адносна 2022 года.

Звяртае на сябе ўвагу і іншы факт. Чысты прыбытак у ІТ і сувязі стабільна падае пасля 2020 года.

У сектары «Інфармацыя і сувязь» знайшліся 24 стратныя кампаніі (на канец 2023 года). Іх агульная страта перавысіла 41 мільён рублёў — на 15% менш, чым па выніках 2022 года.

Інвестыцыя

Па замежных інвестыцыях непасрэдна ў ІТ — поўны правал другі год запар. У 2022 годзе інвестыцыі скараціліся амаль на 30%, за мінулы год — амаль на 40%, або на 160 мільёнаў даляраў.

Агульны аб'ём замежных інвестыцый у ІТ за мінулы год склаў 233,6 мільёна даляраў. Інвестыцыі ўпалі фактычна да ўзроўню 2018 года.

Каментары1

  • Але
    23.03.2024
    Цягне ўніз не эканоміку, а прырост эканомікі. Будзьце вышэй за умоўную непісьменную саўбелку. 

Зяленскі: Лукашэнка прапаноўваў мне стукнуць па Мазырскім НПЗ, я яму кажу: «Што ты гаворыш?»33

Зяленскі: Лукашэнка прапаноўваў мне стукнуць па Мазырскім НПЗ, я яму кажу: «Што ты гаворыш?»

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння чакаюцца снег і галалёдзіца

Плынь турыстаў з Беларусі ў Тайланд павялічылася больш чым удвая

Пойдзе ў адстаўку канцлер Аўстрыі

Не стала восліка, які стаў прататыпам персанажа мульціка пра Шрэка

«Быць найлепшым». Выйшаў кранальны фільм-біяграфія пра Робі Уільямса — з малпай у галоўнай ролі4

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць53

Блінкен ацаніў дзеянні Байдэна ва Украіне і расказаў, што будзе з украінска-расійскай мяжой і якія непаразуменні меў з Ізраілем7

Хваробу Альцгеймера звязалі з вірусам герпесу, які ёсць у большасці людзей

У Беларусі пачалі піяр-кампанію, крыўдную для Прыднястроўя22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка прапаноўваў мне стукнуць па Мазырскім НПЗ, я яму кажу: «Што ты гаворыш?»33

Зяленскі: Лукашэнка прапаноўваў мне стукнуць па Мазырскім НПЗ, я яму кажу: «Што ты гаворыш?»

Галоўнае
Усе навіны →