Грамадства44

Двух мінчукоў асудзілі за нумарныя рамкі з «Пагоняй» на машынах

Міліцыя затрымала двух жыхароў Мінска, на аўтамабілях якіх былі ўсталяваныя рамкі для нумароў з выявай герба «Пагоня». Абодва выпадкі разглядаліся ў судзе Ленінскага раёна ў канцы лютага — пачатку сакавіка. Пра іх стала вядома пасля публікацыі пастаноў суда, піша «Люстэрка».

Ілюстрацыйнае фота Drive2.ru

5 сакавіка затрымалі ўраджэнца Брэсцкай вобласці, які працуе наладчыкам абсталявання ў адной са сталічных кампаній. Яго машыну на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна Мінска заўважыў пільны міліцыянт Дэпартамента аховы. Нумарныя рамкі аўтамабіля былі з гербам «Пагоня».

«Паколькі зараз указаны сімвал выкарыстоўваецца пэўнай групай грамадзян як сімвал, які ідэнтыфікуе і прапагандуе грамадска-палітычныя інтарэсы пратэснай накіраванасці, было прынята рашэнне аб затрыманні кіроўцы аўтамабіля, якім аказаўся Н.», — гаворыцца ў матэрыялах справы.

Мужчына правёў ноч у ІЧУ, суд прайшоў на наступны дзень.

Мінчук не прызнаў сябе вінаватым у правапарушэнні. Ён не адмаўляў, што на яго машыне былі рамкі з «Пагоняй», аднак настойваў на тым, што ён не выказваў імі ніякіх «грамадска-палітычных інтарэсаў». Мужчына сказаў, што купіў машыну год таму ўжо з такімі рамкамі. Тады ён спытаў у прадаўца, ці не будзе праблем з-за «Пагоні», той адказаў, што «не павінна быць», і новы гаспадар проста працягнуў выкарыстоўваць рамкі.

Аднак суд палічыў, што гэта наадварот пацвярджае яго віну, так як ён, купляючы аўто, звярнуў увагу на сімвал герба і разумеў яго значэнне, але не пазбавіўся рамак. У выніку сітуацыю прызналі пікетаваннем без дазволу гарвыканкама (ч.1 арт. 24.23 КаАП).

«Н. дэманстраваў на рамцы для нумарнога знака аўтамабіля малюнак герба П. у якасці сімволікі пратэснага характару менавіта з мэтай публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных інтарэсаў, што стала даступна нявызначанаму колу асоб, у сувязі з чым прыходжу да высновы, што апошні прыняў удзел у пікетаванні», — сказаў на заканчэнне суддзя.

Мужчыну прызначылі 13 дзён адміністрацыйнага арышту.

Аналагічны выпадак адбыўся ў Ленінскім раёне Мінска 21 лютага. Каля 15.30 міліцыянт заўважыў на адной з вуліц аўтамабіль з «Пагоняй» на нумарных рамках, кіроўца быў затрыманы. Праз два дні адбыўся суд.

Мужчына, работнік прыватнай кампаніі, прызнаў наяўнасць рамак, але сцвярджаў, што купіў іх некалькі гадоў таму і да цяперашняга часу ўжо даўно забыўся, што на іх маецца сімвал «Пагоні». Ён запэўніваў, што, перасоўваючыся на сваім аўтамабілі з такімі рамкамі, не пераследваў ніякіх палітычных мэтаў.

Суд чакана не паверыў мінчуку. Яго прызналі вінаватым у несанкцыянаваным пікетаванні і прысудзілі да 11 сутак арышту.

@nashanivanews У Беларусі арыштоўваюць людзей за каментарыі пра напад на маскоўскі «Крокус» #крокус #щучин #чпбеларусь #новости #крокусситихол #крокуссити #милициябеларуси #нашаніва #беларусьновости ♬ DESTRUCTION - SCXR SOUL & NONTHENSE

Каментары4

  • Сымон
    27.03.2024
    Amatar, у лукашысцкай Беларусі няма суддзяў
  • М
    27.03.2024
    Amatar, беларускія судзьдзі розныя бываюць. А гэта проста прадстаўнікі акупантаў
  • Я скажу так
    27.03.2024
    Менты -не люди.

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску бабры перайшлі ў атаку на дрэвы8

Зяленскі заявіў, што Расія «спрабуе падзяліць Украіну па Дняпры»

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць