Па словах губернатара Белгарадскай вобласці Вячаслава Гладкова, з пачатку поўнамаштабнай вайны ў рэгіёне загінулі 120 мірных жыхароў. Аб гэтым губернатар заявіў у відэазвароце, апублікаваным у яго тэлеграм-канале.
Раненні, паводле яго слоў, атрымаў 651 мірны жыхар, у тым ліку 51 дзіця. У некаторых дзяцей у выніку раненняў ампутаваны рукі і ногі, кажа губернатар.
Згодна з падлікамі выдання «7x7», з пачатку поўнамаштабнай вайны ў вобласці загінулі як мінімум 134 чалавекі. Усяго, паводле звестак выдання, з пачатку вайны загінулі 186 мірных жыхароў у чатырох рэгіёнах Расіі.
Чытайце таксама:
У Белгарадзе дрон урэзаўся ў будынак «Газпрама». Два чалавекі пацярпелі
У топ-5 самых камфортных гарадоў Расіі ўключылі «прыфрантавы» Белгарад
У школах Белгарада і прыгранічных муніцыпалітэтаў у чацвёртай чвэрці ўвядуць дыстанцыйнае навучанне
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)