Свет1

Каманда Навальнага пахвалілася, што паспрыяла арышту намесніка Шайгу. Успыхнуў скандал

Адразу пасля таго, як у Расіі за хабар затрымалі высокапастаўленага вайсковага чыноўніка, прадстаўнікі Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК) заявілі аб унясенні свайго ўкладу ў гэты арышт, чым адразу справакавалі буру незадаволенасці сярод расійска-апазіцыйных і ўкраінскіх колаў. Расказваем, у чым сутнасць прэтэнзій і каму ў каментарах, наадварот, спадабалася заява ФБК.

Намеснік міністра абароны Расіі Цімур Іваноў у судзе чакае рашэння аб абранні меры ўтрымання. Фота: тэлеграм-канал судоў агульнай юрысдыкцыі горада Масквы

У каментарах пад заявамі прадстаўнікоў каманды Навальнага і ФБК ў твітары, дзе адзначалася роля арганізацый у затрыманні і змяшчэнні ў СІЗА намесніка міністра абароны Расіі Цімура Іванова за буйны хабар, успыхнуў скандал з гарачымі абмеркаваннямі наконт правільнасці выкаранення карупцыі ў расійскім войску падчас вайны ва Украіне.

У сваіх публікацыях ФБК і іншыя прыхільнікі забітага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага акцэнтавалі ўвагу на тым, што яны праводзілі антыкарупцыйнае расследаванне ў дачыненні да Цімура Іванова яшчэ ў канцы 2022 года, і што пасля гэтага можна было дакладна ўказваць на віну чыноўніка ў хабарніцтве.

Гэтыя заявы многім не спадабаліся, асабліва антываенна настроеным расіянам і ўкраінцам. Тыя сталі масава абвінавачваць ФБК у дапамозе расійскай арміі і спецслужбам, «бо без карупцыянераў у войску больш грошай пойдзе на вайну».

Вось, напрыклад, як гэта было ў каментарах пад допісамі супрацоўніцы ФБК Марыі Пеўчых і афіцыйнага акаўнта каманды Навальнага.

Апроч негатыўных рэакцый, таксама знайшлося месца і ўхваляльным. І гаворка ідзе больш не пра выказванні тых карыстальнікаў, хто спрабаваў супакоіць розныя бакі канфлікту, а пра рэакцыі расійскіх Z-акаўнтаў і ботаў, якія масава набеглі ў каментары і сталі хваліць ФБК за паляпшэнне эфектыўнасці арміі Расіі, тым самым правакуючы ўкраінцаў і апазіцыйных расіян на далейшы канфлікт.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Лёлік з-пад Лімасола
    24.04.2024
    НН, чаму няма хэштэга #аштотамнарасеі

Памёр 48-гадовы былы пасол у Германіі Дзяніс Сідарэнка

Памёр 48-гадовы былы пасол у Германіі Дзяніс Сідарэнка

Усе навіны →
Усе навіны

Асанж заключыў здзелку з уладамі ЗША і быў вызвалены1

Былы амерыканскі пасол распавёў, як Іслам Карымаў кінуў тапак у сваю дачку Гульнару5

Чаму беларускія ўлады асцерагаюцца закрыцця мяжы з Польшчай?10

Мінінфарм выпадкова апублікаваў маніторынг незалежных медыя. Вось што шукалі чыноўнікі7

У групе С два матчы не прынеслі галоў. Сербія — на вылет!

Сярод расійскіх вайскоўцаў, якіх сёння абмянялі, ёсць і беларус Герыловіч5

У Махачкале ізноў пачалася страляніна3

Беларусы сталі менш глядзець тэлевізар і слухаць радыё4

Сенсацыя! Аўстрыя адолела Нідэрланды і выйшла ў плэй-оф з першага месца ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр 48-гадовы былы пасол у Германіі Дзяніс Сідарэнка

Памёр 48-гадовы былы пасол у Германіі Дзяніс Сідарэнка

Галоўнае
Усе навіны →