Грамадства1616

Ціханоўская заклікала ўладальнікаў гуманітарных ДНЖ не ездзіць у Беларусь

Святлана Ціханоўская зрабіла заяву па выніках нядаўняга галасавання ў літоўскім Сейме адносна ўвядзення абмежаванняў для беларусаў — уладальнікаў літоўскага ДНЖ, на наведванне радзімы. Прапанаваныя папраўкі да законаў не атрымалі падтрымкі большасці дэпутатаў, але Ціханоўская, ухваляючы гэта, просіць беларусаў не расслабляцца і самім.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская падкрэслівае, што за такім вынікам галасавання стаіць вялікая праца яе каманды:

«Дзясяткі сустрэч, размоў і дыскусій — каб дабіцца большасці галасоў супраць паправак. Разам з літоўскімі партнёрамі і сябрамі мы знайшлі кампраміс — і пры гэтым адстаялі інтарэсы беларусаў. Я хачу падзякаваць усім дэпутатам, якія разумеюць, што Беларусь — гэта не Лукашэнка, а беларусы — не расіяне. Дзякуй усім, хто падтрымлівае еўрапейскі выбар беларусаў». 

У той жа час яна нагадвае, што нават калі гэтых абмежаванняў не будзе, далёка не ўсім беларусам варта ездзіць у Беларусь, бо гэта тоіць у сабе розныя небяспекі.

«Памятайце пра небяспеку паездак у Беларусь, асабліва калі вы мелі досвед рэпрэсій. Не рызыкуйце сваёй свабодай. Калі вы — уладальнік гуманітарнага ДНЖ, калі ласка, устрымайцеся ад паездак у Беларусь. Гэта можа прывесці да анулявання вашых літоўскіх дакументаў», — папярэджвае дэмакратычная лідарка.

Каментары16

  • Толькі Света!
    25.04.2024
    Гэта наша Нацыянальная лідарка Прэзідэнт-элект НАЗАЎСЁДЫ, запомніце, хэйтэры-лукаботы!
    Дэмакратычных лідарак шмат, а Нацыянальная ў нас адна!
  • Жора
    25.04.2024
    "хачу падзякаваць усім дэпутатам, якія разумеюць, што Беларусь — гэта не Лукашэнка, а беларусы — не расіяне."

    Менавіта таму якраз сёння дэпутаты прадоўжылі санкцыі супраць грамадзян Беларусі і ўвялі новыя візавыя абмежаванні: https://nashaniva.com/341530

    Можа, трэба было болей сустрэч у роднай Летуве, Света? Меней капры і канадаў?
  • Рада ні рада
    25.04.2024
    Зь беларусаў хопіць лідараў, ёсьць каланіяльны ворган які адкрыты для ўсіх хто адрозьніць "ў" ад гаф

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць