Грамадства5656

Лябедзька расказаў, пры якіх трох умовах знікне легітымнасць Святланы Ціханоўскай

Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька запісаў відэа, у якім выказаў погляд на яе легітымнасць.

Святлана Ціханоўская. Фота Офіса Ціханоўскай

Палітык перакананы, што ў 2025 годзе «прапагандысты, спушчаныя з ланцуга Лукашэнкам і Пуціным», будуць атакаваць легітымнасць Ціханоўскай — Так, як яны цяпер гэта спрабуюць зрабіць у дачыненні легітымнасці прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

«Мэты і лякалы адны і тыя ж», — заўважае палітык і заклікае да гэтага паставіцца спакойна. Як ён тлумачыць, «дэмакратычная вертыкаль Ціханоўскай не ідэальная, але гэта аптымальная мадэль узаемадзеяння і кіравання ва ўмовах вайны. У яе аснове легітымнасць, якую Ціханоўская атрымала ў 2020 годзе».

Лябедзька нагадвае: «Як мінімум 2 909 478 аддалі ёй свой голас. У рэальнасці — нашмат больш».

Палітык задаецца пытаннем, хто яшчэ можа атрымаць такую падтрымку ў бліжэйшай перспектыве, і сцвярджае, што «адказ відавочны». Па яго словах, гэта паказалі выбары ў Каардынацыйную раду.

@tokbelarus У новым ТОКу палітолаг Юрый Дракахруст разважае пра Святлану Ціханоўскую #тихановская #нашаніва #беларускаямова #политика #лукашенко #беларусь ♬ stellar (Slowed + Reverb) - .diedlonely & énouement

Лябедзька называе тры магчымыя падставы заканчэння легітымнасці Ціханоўскай:

«Па-першае, калі пройдуць новыя выбары. Па-другое, калі — не дай Бог — здарыцца фізічнае знішчэнне Ціханоўскай. Па-трэцяе, калі яна добраахвотна пойдзе з палітыкі».

Каментары56

  • Нейкі сюр
    31.05.2024
    Неагент, "прыйдзе час, і ўсе агенты будуць называць сябе "Неагентамі"".
  • Жук
    31.05.2024
    Смешно))) нет у этой самозванки никакой легитимности. Но я понимаю лебедько - он хорошо устроился, на жирное местечко "в офисе", где ему платят несколько тысяч евро. За что? Я не знаю, за что. За то, что он хвалит свету. И он такой не один. Таких дармоедов там много. Деньги спонсоров идут через Свету. Поэтому, конечно, Света должна быть бесконечным президентом. Как Лукашенко.
  • Легітымнасьць
    31.05.2024
    У 2020 беларусы галасавалі супраць Хітразачосанага, аказалася што замест дуста атрымалі буст. Дай агулам, які сэнс слухаць памело якое само прыцягнула вусатае мурла да ўлады і 20 год локшыну барацьбой вешала. Няма яшчэ раз падкрэслю беларускіх палітыкаў (хто ў турме, каго за межы выдалі і прыдумалі ход кульбітам). Ціханоўская на сённяшні дзень спарынг-партнёр а не рэфарматар і гэта зноў факт які падкрэслівае што яе больш цікавіць як абысьці Раду БНР а вызваліць свайго мужа

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму8

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

У Светлагорскім раёне бацька збіваў аднагадовага сына. Сінякі заўважылі ў дзіцячым садку2

Закрываецца адзін з беларускіх шэлтараў у Варшаве7

Падводны паляўнічы паляваў на Бярэзіне і знайшоў чалавечае цела

Лукашэнка патрабуе адкрываць у сельскай мясцовасці міні-пякарні са свежым хлебам14

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?38

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму8

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць