Кіно44

Скандал з серыялам «Аленяня»: Фіёна Харві абвінаваціла яго аўтараў у хлусні і хоча адсудзіць у Netflix $170 мільёнаў

Аўтар сцэнара і галоўны герой Роберт Гэд распавядаў, што сталкерша адправіла як мінімум 41071 імэйл, пакінула 350 гадзін галасавых, напісала 744 твіты, 46 паведамленняў у фэйсбуку і лістоў на 106 старонак.

Фіёна Харві. Скрыншот відэа праграмы Пірса Моргана

Жанчына, якая, па яе сцвярджэннях, натхніла аўтараў папулярнай драмы «Аленяня» (Baby Reindeer) на стварэнне персанажа па імені Марта, падала ў суд на яе стваральніка і на кампанію Netflix. Фіёна Харві патрабуе ад стрымінгавага сэрвісу 170 млн даляраў у якасці кампенсацыі за прычыненую ёй шкоду. Харві заявіла, што серыял, у якім Марта паказана як сталкерша, — гэта выдумка, піша Бі-бі-сі.

Яна абвінаваціла стрымінгавы гігант Netflix і шатландскага коміка Рычарда Гэда, які напісаў сцэнар і які зняўся ў серыяле, у хлусні і ў паклёпніцкім перастварэнні яе гісторыі.

У пазове супраць Netflix гаворыцца, што сцвярджэнне аўтараў серыяла аб тым, што ён заснаваны на рэальнай гісторыі, з'яўляецца «самай вялікай хлуснёй у гісторыі тэлебачання».

Кадр з фільма

«Гэта хлусня, прамоўленая Netflix і стваральнікам серыяла Рычардам Гэдам з прагі славы; хлусня, закліканая прыцягнуць больш гледачоў, прыцягнуць больш увагі, зарабіць больш грошай і жорстка разбурыць жыццё ісціцы, Фіёны Харві», — гаворыцца ў пазове, пададзеным у суд Каліфорніі.

«Мы маем намер рашуча абараняць гэтую справу і адстойваць права Рычарда Гэда распавесці сваю гісторыю», — заявіў у сваю чаргу прадстаўнік Netflix

Прэм'ера серыяла, які складаецца з сямі серый, адбылася на сэрвісе Netflix у красавіку: ён вельмі хутка стаў хітом. На рэсурсе Rotten Tomatoes, які акумулюе водгукі, яго рэйтынг 98%.

Серыял, заснаваны на п'есе Рычарда Гэда, распавядае пра тое, як ён сустракае жанчыну ў пабе, дзе працуе.

Фільм пачынаецца як камедыя, але хутка перарастае ў драму. У наступных серыях Гэду трэба прайсці праз цяжкае выпрабаванне даўжынёй у некалькі гадоў, на працягу якіх Марта адпраўляе тысячы электронных лістоў, галасавых і смс-паведамленняў, пераследуючы яго самога, яго дзяўчыну і яго сям'ю.

Марта, якая, паводле сцэнару, раней была асуджаная да чатырох гадоў турмы за пераслед хворага сына адваката, таксама здзяйсняе сэксуальны гвалт над Гэдам (Фіёна сцвярджае, што насамрэч нічога такога не было).

У інтэрв'ю брытанскаму тэлевядоўцу Пірсу Моргану Фіёна Харві заявіла, што Гэд нажываецца «на яе пакутах».

Морган неаднаразова пытаўся Харві пра тое, колькі лістоў і папяровых лістоў яна адправіла Гэдду і колькі разоў тэлефанавала.

Гэд распавядаў, што сталкерша адправіла як мінімум 41071 імэйл, пакінула 350 гадзін галасавых паведамленняў, напісала 744 твіты, 46 паведамленняў у Фэйсбуку і лістоў на 106 старонак.

Фіёна Харві адказала Моргану, што «магчыма, было некалькі лістоў», а пазней сказала, што лістоў было «менш за 10».

Каментары4

  • 321
    08.06.2024
    Acab, у цывілізаваных краінах сталкінг - злачынства. Паклёп таксама
  • Acab
    08.06.2024
    321, што такое цывілізаваная краіна я ня ведаю, мабыць, некая рэлігійная існасьць, ўвасабленьне халічнагадабра, якое супрацьстаіць халізму зла. Але такой бяды, верыце, што пазытыўнае права (загады начальства) ў такіх краінах піша Бог, верце.
    Паклёп гэта, сапраўды, злачынства, ня меншае за тое, які зьмест несправядліва зьвінавачанага злачынтва.
    І відавочна, што паклёпу бяз зьвінавачаньня (фальшывага сьведчаньня няма). Перажуйце і адчуйце розьніцу нават паміж паклёпам і плёткай (пляткар не пазываецца ў суд). А тут наагул нават ня плетка, а мастацкі (ня ведаю, якой якасьці) твор.
    Ну, вох-вох-вох, сталкінг. Ў яго нават вызначэньня няма, чаму і ўзьнікла апісанае ў артыкуле суцяжніцтва, магчымае, вядома, толькі ў пазыўным праве. Ў дасыланьні лістоў, кветак, негвалтоўных сустрэчах ў прасторах агульнага доступу няма шкоды, няма пацярпелага
  • Индеец
    12.07.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае13

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае

Усе навіны →
Усе навіны

«Пад маю адказнасць». Беларускі дальнабойшчык чатыры месяцы нелегальна ездзіў па Еўропе

Кліп Ягора Крыда праверыць на адмаўленне генацыду беларуская пракуратура6

Памерла Таццяна Прановіч — выкладчыца журфака БДУ і дачка Івана Чыгрынава7

Рух на плошчы Бангалор у Мінску зменіцца. Новаўвядзенні глабальныя14

«Скарбы, знойдзеныя на гарышчы». Калекцыю картак Pokemon маляра-пенсіянера прадалі за два мільёны даляраў3

Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы паказала, як мянялі Андрэя Пачобута3

У Нью-Ёрку вырашылі забараніць адну з візітных картак горада — конныя экіпажы Цэнтральнага парку2

Перамовы Кіеў — Масква — Вашынгтон пройдуць у пачатку лістапада5

Памёр бізнэсмен Лучанскі, якога часопіс Time у 1990‑х назваў «самым небяспечным нязлоўленым злачынцам у свеце»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае13

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць