Грамадства22

Павел Муравейка прызначаны кіраўніком Віцебшчыны

Ён папрацаваў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі паўтара месяца.

Аляксандр Лукашэнка назначыў Паўла Муравейку старшынёй Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

Да гэтага часу Муравейка займаў пасаду намесніка кіраўніка лукашэнкаўскай Адміністрацыі. А да гэтага кіраваў Генеральным штабам Узброеных Сіл.

«Я хацеў бы вас бачыць губернатарам у Віцебскай вобласці. Чаму з усіх кандыдатур я вам прапаную гэту работу: вы — чалавек сістэмны, з ваенным характарам, які прывык ставіць задачы і патрабаваць выканання», — сказаў Лукашэнка. 

Ён расказаў, што пытаў пра Муравейку, калі таго прызначылі ў Генеральны штаб, і суразмоўцы былі пра яго добрага меркавання. Таму Лукашэнка, паводле яго слоў, зрабіў выснову, што Муравейка павінен справіцца з гэтай пасадай. 

«У Віцебскай вобласці бяда — дысцыпліна. Трэба ўводзіць вайсковую дысцыпліну ў плане выканання тэхналагічных рэгламентаў», — панаракаў Лукашэнка.

Лукашэнка прызначыў Паўла Муравейку намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта ў канцы верасня. Раней той займаў пасаду начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл — першага намесніка міністра абароны.

55‑гадовы Павел Муравейка нарадзіўся ў Мар'інай Горцы 26 верасня 1971 года. У 1992‑м скончыў Мінскае вышэйшае вайскова-палітычнае агульнавайсковае вучылішча. Пасля Муравейка паступіў у мінскую Вайсковую акадэмію, якую скончыў у 2001-м. Праз некалькі гадоў вучыўся ў Расіі — у Акадэміі Генштаба РФ.

Прызначэнне Муравейкі ў Адміністрацыю — гэта камбінацыя Лукашэнкі, сэнс якой быў незразумелы. Адыёзны генерал Павел Муравейка быў нечакана прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта — на спецыяльна пад яго створаную пазіцыю, у абыход кіраўніка Адміністрацыі, Дзмітрыя Крутога.

Такая ракіроўка стала сюрпрызам для ўсіх, бо генерал-маёр Павел Муравейка мае рэпутацыю цвердалобага нават па мерках цяперашняй сілавой вярхоўкі.

Лукашэнка 20 кастрычніка нечакана падпісаў указ аб вызваленні з пасады старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Рагожніка. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Рагожніка. Хаця яшчэ 17 кастрычніка той асабіста браў удзел у абласных «Дажынках» у Мёрах і, прынамсі вонкава, хворым не выглядаў.

Да Рагожніка вобласць чатыры гады ўзначальваў Аляксандр Субоцін. Лукашэнка рэгулярна патрабаваў ад яго навесці парадак і дысцыпліну. На вялікай нарадзе ў Віцебску ў кастрычніку 2025 года ён назваў сітуацыю ў вобласці «найжахлівейшай», заявіў пра рост падзяжу жывёлы на 140% і паскардзіўся на «п’янства і безадказнасць». 

У студзені 2026 года Субоціна знялі, а на яго месца прызначылі Рагожніка. 

Каментары2

  • čoms
    16.11.2026
    Божухна,ну чааааму тааак "шчасціць" Віцебскай вобласці???!!!!;(((((

Цяпер чытаюць

Дачакалася з войска і паехала з ім у рэйс. Пад Старымі Дарогамі загінула маладая пара з Бабруйска1

Дачакалася з войска і паехала з ім у рэйс. Пад Старымі Дарогамі загінула маладая пара з Бабруйска

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?3

Украіна нанесла ўдар па аэрадроме Ахтубінска каля Астрахані, у глыбіні Расіі3

Акцёр з «Купалы» выклаў у вольны доступ ШІ-фільм, які прынёс яму 450 тысяч даляраў1

Эйсмант разлічвае, што на перамовах па Украіне спрацуюць беларускія карані Кушнера15

У Мінску пасля пяці месяцаў працы закрываецца піцэрыя Foca1

З Кастрычніцкай у Мінску знік партрэт Караткевіча. Аўтар патлумачыў, чаму замяніў яго9

Пентагон скароціць менш амерыканскіх вайскоўцаў у Еўропе, чым планавалася раней

Сабаленка ўнеслі ў базу «Міратворца» пасля скандалу на матчы з украінкай Світолінай25

«Дзякуй жанчынам, якія дачакаліся». Tor Band паказалі сваю першую рэпетыцыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дачакалася з войска і паехала з ім у рэйс. Пад Старымі Дарогамі загінула маладая пара з Бабруйска1

Дачакалася з войска і паехала з ім у рэйс. Пад Старымі Дарогамі загінула маладая пара з Бабруйска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць