Свет

Ва Украіне 14‑гадовая школьніца і нарадзіла ад 60‑гадовага мужчыны. Яна кажа, што ён добры бацька і прасіла не караць яго

Школьніца нарадзіла ад 60‑гадовага мужчыны дачку і жыве разам з ім. У судзе яна заявіла, што ён клапоціцца пра іх і ўтрымлівае сям’ю. Пракурор таксама прасіў умоўнага пакарання, але суд прызначыў два гады абмежавання волі, то-бок «хіміі». 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: vecteezy.com

У Жытомірскай вобласці 60‑гадовага мужчыну асудзілі да абмежавання волі за інтымныя адносіны з 14‑гадовай школьніцай, піша ТСН.

Падзеі разгортваліся летам 2025 года ў Звягелі. 60‑гадовы мужчына, які дакладна ведаў, што яго знаёмай споўнілася толькі 14 гадоў, на працягу чэрвеня — жніўня 2025 года неаднаразова ўступаў з ёй у палавыя адносіны з яе добраахвотнай згоды.

Дзяўчына зацяжарала і 13 сакавіка 2026 года нарадзіла дачку. Мужчына прызнаў бацькоўства, падаўшы адпаведную заяву ў орган дзяржаўнай рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану. Пара таксама спрабавала зарэгістраваць шлюб, аднак ім адмовілі, паколькі дзяўчына не дасягнула шлюбнага ўзросту.

На момант судовага разбору 60‑гадовы абвінавачаны, непаўналетняя дзяўчына і іх агульнае нованароджанае дзіця жылі разам у адным доме. Мужчына цалкам утрымліваў сям'ю за кошт вядзення хатняй гаспадаркі.

Пазіцыі бакоў у судзе і разгляд пагаднення

На судовым пасяджэнні абвінавачаны цалкам прызнаў сваю віну, шчыра раскаяўся і пералічыў 5000 грыўняў (каля 100 еўра) на патрэбы Узброеных сіл Украіны.

Як сама непаўналетняя пацярпелая, так і яе законны прадстаўнік і пракурор прасілі суд не пазбаўляць мужчыну волі. Яны прапаноўвалі прызначыць яму пяць гадоў пазбаўлення волі з вызваленнем ад адбывання пакарання і выпрабавальным тэрмінам на адзін год.

Дзяўчына заявіла ў судзе, што «абвінавачаны з'яўляецца добрым бацькам, клапоціцца пра яе і іх агульную дачку, яны жывуць адной сям'ёй. Яна адзначыла, што прымірылася з абвінавачаным, які цалкам кампенсаваў нанесеную шкоду, пацярпелая і іх дачка знаходзяцца на поўным грашовым утрыманні абвінавачанага».

Прысуд суда

Нягледзячы на просьбы пацярпелай і пракурора аб умоўным пакаранні, суд вырашыў, што вызваленне ад адбывання пакарання немагчымае.

Ацэньваючы абставіны справы, суд падкрэсліў выключную амаральнасць і цынічнасць дзеянняў 60‑гадовага мужчыны ў дачыненні да 14‑гадовага дзіцяці, патэнцыйную шкоду нармальнаму псіхічнаму і фізічнаму развіццю дзяўчыны, а таксама вялікую розніцу ва ўзросце.

Суд прызнаў мужчыну вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе двух гадоў абмежавання волі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзякуй жанчынам, якія дачакаліся». Tor Band паказалі сваю першую рэпетыцыю3

55‑гадовага прадпрымальніка асудзілі за палітыку: ён штодня спрачаўся з ватнікамі ў Z‑чатах10

У тэатры імя Горкага працягваецца капітальны рамонт. Як зменіцца будынак ФОТА1

Іншую скульптуру аўтара скандальнай «Быхаўскай мадонны» чыноўнікі афіцыйна набылі за $15 тысяч толькі праз месяц пасля адкрыцця7

Масад папярэдзіў ЗША аб планах Ірана забіць Трампа дронамі5

SpaceX упершыню ў гісторыі злавіла верхні блок Starship ВІДЭА5

Ці хапае трох дзён бальнічнага, каб не заразіць калег?1

Больш танныя балістычныя ракеты радыкальна мяняюць правілы вайны1

Пажар тушаць гукам. Як гэта магчыма?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць