Літаратура66

Беларуская актрыса, якая сыграла палітзняволеную Кацярыну Андрэеву, адчыніла кнігарню ва Уроцлаве

Беларуская актрыса Аляксандра Вайцяховіч сыграла шмат добрых роляў. Адна з апошніх — роля журналісткі «Белсата» Кацярыны Андрэевай у фільме рэжысёркі Мары Тамковіч. А нядаўна Аляксандра адчыніла кнігарню ва Уроцлаве.

Аляксандра Вайцяховіч з мужам. Тут і далей фота з яе архіву

Аляксандра кажа, што кнігі — гэта адно з самых вялікіх яе захапленняў пасля акцёрства.

— Кнігарні мяне заўсёды вабілі — вельмі падабаецца пах новых кніг. Я марыла пра ўласную краму даўно, але гэта здавалася чымсьці нерэальным.

Чатыры гады таму Аляксандра з мужам і сынамі пераехала ва Уроцлаў. У нейкі момант яна звярнула ўвагу на тое, як цяжка знайсці дзецям кніжку на рускай мове. А попыт на іх вялікі, бо ў Польшчы шмат і беларусаў, і ўкраінцаў, і расіян. Беларускамоўныя кнігі набыць яшчэ больш складана.

Аляксандра адзначае, што думала зрабіць беларускі куток ва Уроцлаве — каб беларусам было дзе сабрацца разам, правесці нейкае мерапрыемства, набыць беларускія кнігі.

— Насамрэч, мары маглі б так і застацца толькі марамі, бо грошай на рэалізацыю ідэі не было. Але я раптам убачыла цудоўнае памяшканне па адрасе, які здаўся мне ідэальным — вуліца Тэатральная. Будынак літаральна насупраць лялечнага тэатра.

Не доўга думаючы, Аляксандра паведаміла ў інстаграме, што збірае данаты на першы ўнёсак — так званую кауцыю (заклад). У яе атрымалася сабраць неабходную суму.

— На ўсіх астатніх этапах мне дапамог муж. Таму што кауцыя — гэта, вядома, кропля ў моры. Трэба было закупляць кнігі, прадумваць дызайн, набываць мэблю.

Кнігарню Аляксандра назвала NookBook. Назва невыпадковая: у актрысы ёсць кінашкола Nook (у перакладзе гэта «ўтульны куток»), таму яна вырашыла развіваць брэнд далей.

— Я нічога не ведала пра тое, як гандляваць кнігамі, таму трэба было шмат чаго вывучыць. Таксама мы хацелі, каб у кнігарні была кава — прыйшлося разбірацца з санітарнымі нормамі. Але ўсё атрымалася.

Ад пачатку працы над ідэяй да адкрыцця кнігарні не прайшло і месяца. Крама ўжо паўтара тыдні працуе.

— У нас ёсць палічка з кнігамі на беларускай мове, але, канешне, плануем яе пашыраць. Бачу попыт на класіку беларускай літаратуры (я яе таксама вельмі люблю), але, на жаль, прывезці яе даволі складана. Звычайна выдавецтвы прапаноўваюць або сучасных беларускіх аўтараў, або творы замежных пісьменнікаў, перакладзеныя на беларускую. Пакуль што сярод беларускамоўных кніг больш за ўсё твораў сучасных аўтараў для дзетак.

А яшчэ Аляксандра прыдумала цікавы сэрвіс — арэнду кніг. Гэта прапанова для тых, хто ўвесь час на чамаданах і не хоча абрастаць мноствам рэчаў.

— У кнігарні я рэалізавала яшчэ адну мару: пачала маляваць паштоўкі і пісаць на іх прыгожыя выразы. А таксама ў NookBook можна набыць хэндмэйд таленавітых беларускіх майстроў.

Плануецца, што на базе кнігарні будуць праходзіць розныя мерапрыемствы, пачне працаваць кніжны клуб, сябры якога будуць абмяркоўваць прачытанае.

— Усё адбываецца так, як я марыла. Заходзяць людзі з вуліцы, мы шмат размаўляем з імі. Часта палякі ва ўзросце расказваюць, што іх бабулі і дзядулі таксама з Беларусі. Мне падабаецца слухаць чужыя гісторыі.

Каментары6

  • Знаю ее)
    05.07.2024
    Александра крутая! Очень любила в Минске ходить на спектакли, в которых она играла
  • Уладзік з Палесся
    05.07.2024
    Абавязкова загляну :)
  • Жора
    05.07.2024
    Асноўны асартымент на рускай мове і палічка беларускіх... Дык у нас у Беларусі тое самае. Цягне на ваніты ад гэтай несапраўднасці.

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць