Усяго патроху1111

Былы вядучы «Славянскага базару» Дзяніс Дудзінскі расказаў, колькі яму плацілі за работу там

А таксама пра тое, як фестываль ахоўваўся, калі ў ім браў удзел Лукашэнка, і чаму вядучы не атрымаў званне заслужанага артыста.

Дзяніс Дудзінскі і Кацярына Раецкая. Фота з архіваў героя.

Пра работу на фестывалі «Славянскі базар у Віцебску» вядучы Дзяніс Дудзінскі расказаў ютуб-каналу «Обычное утро».

«Славянскі базар» — быў адным з любімых мерапрыемстваў, дзе можна было сустрэцца з добрымі людзьмі, завесці патрэбныя знаёмствы. Да гэтай пары дзякуючы гэтым сувязям я езджу і працую шмат у якіх сферах», — адзначыў Дудзінскі.

На пытанне пра свае ганарары ён заўважыў, што не можа сказаць, колькі яму плацілі за адзін канцэрт, але называе агульную суму:

«Я вёў каля 7-10 праграм. Максімум гэта было 2000 даляраў. Але з цягам часу аплата станавілася ўсе меншай. Апошнія «Славянскія базары» былі 1300-1500 даляраў. Акрамя гэтага ты не плаціш за гасцініцу, куды цябе пасяляюць на 5-6 начэй. Яшчэ плюс, што цябе прывозяць і адвозяць».

Дудзінскі згадвае меры бяспекі, якія прымаліся на фестывалі, калі туды прыязджаў Лукашэнка:

«Служба бяспекі за некалькі гадзін выганяе з грымёрак усіх. Туды заходзяць супрацоўнікі з сабакамі, мінашукальнікамі. І гадзіны дзве ўсе стаяць. На гарачыні ці пад дажджом. Няважна. Пры гэтым, каб трапіць на мерапрыемства, патрэбна мець асобныя дазволы, прайсці дагляд».

Па словах былога вядучага, праз агляд павінны былі прайсці ўсе:

«Я памятаю, як да нас прыехаў Майкл Болтан (амерыканскі спявак, удзельнічаў у «Славянскім базары ў Віцебску» ў 2016 годзе. — НН). І вось гэты найвялікшы спявак праходзіць праз рамку, выварочвае свае кішэні. Зразумела, што закон для ўсіх. І гэта робяць усе артысты. Томас Андэрс таксама. І да іх: «Так, сюды. Яшчэ раз. Абутак зняць! Пінжак зняць!»

Аднойчы, расказаў Дудзінскі, у сваім выступленні на «Славянскім базары» яго згадаў Лукашэнка.

«Лукашэнка не змог прыехаць на адкрыццё. І таму сказаў, што прыедзе на закрыццё. Я якраз быў сувядучым на ім. У сваім выступленні ён сказаў, які добры «Славянскі базар», потым паглядзеў у бок вядучых і дадаў: «Вось харошы вядучы Дудзінскі».

Пасля гэтага выпадку Дудзінскаму прарочылі званне заслужанага артыста. Кіраўніцтва тэлебачання прапаноўвала падаць адпаведныя дакументы:

«Гэта было ў годзе 2013-2015. Мне прапаноўвалі «Дзяніс, давай мы цябе падамо». А потым за кароткі прамежак часу ў мяне было два прывады ў міліцыю. І яны сказалі: «Так, Дзяніс, не падамо». Прывады былі за тое, што пабіўся на вуліцы. І потым паперка прыйшла на працу, каб разабраліся».

Каментары11

  • Acab
    11.07.2024
    Гэтыя адвертасьці "былых" бюджэтнікаў асаблівы цымус. Шчыраваў ў прапагандыскім адзьдзеле (так, любэ чытачэ, славянскія лыжні і мінскія базары - лагодная, не зраўняць з азаронкавозчыкамі, але прапаганда) на гарбе падаткаплацельніка, сувязі напрацаваў, нашчыраваў бы болей, але натура бамбізы перашкодзіла.
  • невероятные
    11.07.2024
    байкі ад дзудзінскага
  • Вольга
    11.07.2024
    Навошта такія былыя прыкарытнікі тут? Чалавек выбіраў - і выбраў - служыць злачынцам. І насалоджваўся гэтым шмат год. Няхай адзінай узнагародаю ім будзе маўчанне пра іх - цяпер і ў будучыні. За гэты час у краіне давялі да магілы тысячы сапраўдных патрыётаў. А пра бессаромных - нічога - альбо цалкам нічога.

Цяпер чытаюць

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў14

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча і Літва заявілі, што гатовыя прыняць амерыканскія войскі, выведзеныя з Германіі2

Апублікаваная запіска, якую, меркавана, Эпштэйн напісаў перад спробай самагубства6

У Мінску прадаюць надзвычай рэдкі і вельмі дарагі Mercedes-Benz SLR McLaren. Каштуе як некалькі кватэр у сталіцы9

ЕГУ не будзе адмаўляцца ад набору7

Як будзе працаваць грамадскі транспарт у Мінску 9 мая. Будуць маштабныя змены

У Аргенціне затрымалі кіраўніка сеткі дэзінфармацыі СЗР у Лацінскай Амерыцы1

Трамп заявіў, што Іран і ЗША правялі «добрыя перамовы» і ў хуткім часе могуць дасягнуць пагаднення

УСУ атакавалі Бранск, Ржэў, Нара-Фамінск

Хутка кожны зможа мець шапку, якая чытае думкі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў14

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць