Скульптура швейцарскага мастака Альберта Джакамэці (1901-1966) была прададзена на аўкцыёне Sotheby’s у Лондане за $104,3 млн.
фота Reuters
Гэта абсалютны рэкорд па кошце на твор мастацтва. Таргі цягнуліся ўсяго 8 хвілінаў.
Вырабленая з бронзы скульптура «Чалавек, які крочыць» лічыцца адной з самых вядомых работ Джакамэці. Эксперты ацэньвалі яе кошт у $29 млн, але ананімны пакупнік, які рабіў стаўкі па тэлефоне, назваў суму, што перавышае пазначаную амаль у 4 разы.
Папярэдні рэкорд у цане на твор мастацтва належаў карціне Пабла Пікаса «Хлопчык з люлькай», што прадалі ў 2004 годзе ў Нью‑Ёрку за $104,2 млн.
0
0
0
0
0
0