Грамадства99

«У Беларусі маю музыку рэкламавала КДБ, а ў Польшчы — паліцыя». Банцар пракаментаваў сваё затрыманне ў Варшаве

Гродзенскага музыку Ігара Банцара затрымалі ў Варшаве 16 ліпеня. Прычына — мужчына прыйшоў у Міністэрства сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі ў Варшаве са зброяй. На наступны дзень — 17 ліпеня — Банцара выпусцілі з аддзялення. Hrodna.life спытаў у музыкі, што адбылося ў міністэрстве і што з ім будзе далей.

Ахова нічога лепш не прыдумала, як выклікаць паліцыю

«Мяне забралі ні за што», — сказаў Hrodna.life музыка Ігар Банцар. «Я прыйшоў у міністэрства па тэхнічных пытаннях — займаюся вырашэннем сямейных праблем і ніхто не можа ў дзяржаўных інстытуцыях дапамагчы. Таму мяне накіравалі ў міністэрства, каб я паразмаўляў з іх прадстаўніком».

На ўваходзе Ігар паведаміў ахове, што мае пры сябе небяспечныя прадметы. «Мяне праверылі, а рэчы не змясціліся ў скрынкі для сканера, таму іх пакінулі ў куце. Пакуль я 15 хвілін размаўляў з прадстаўніком міністэрства, ахова прыдумляла, што з гэтым рабіць і нічога лепш не прыдумала, як выклікаць паліцыю».

Прыйшоў з намерам перашкодзіць працы міністэрства

У выніку музыку затрымалі за тое, што ён нібыта спецыяльна, з намерам, прыйшоў, каб перашкодзіць працы міністэрства. Гэта пагражала яму крымінальным артыкулам. З гэтым абвінавачаннем музыка не згадзіўся і выклікаў адваката.

У выніку, музыку абвінавацілі паводле адміністрацыйнага артыкула № 66 (выкліканне непатрэбных дзеянняў, ілжывай інфармацыі або іншым спосабам увядзенне ў зман дзяржаўнай установы або органа аховы бяспекі, грамадскага парадку або здароўя).

Музыка разлічвае атрымаць штраф

У сераду 24 ліпеня 2024 года ў раённым аддзяленні паліцыі ў Варшава адбудзецца разгляд адміністрацыйнага правапарушэння. Ігар разлічвае атрымаць штраф за тое, што прыйшоў у міністэрства з небяспечнымі прадметамі.

Паводле слоў Банцара, усе прадметы — тры газы, тэлескапічная палка, пісталет — легальныя ў Польшчы, якія ён набыў у мілітарных крамах.

Паводле слоў Банцара, пасля ночы ў аддзяленні паліцыі ён адчувае сябе цудоўна. «Я заехаў, нармальна пераночыў у цэнтральным аддзяленні Варшавы. Перада мной тут ночыў міністр Раманоўскі, якога пазбавілі імунітэта. Удзячны паліцыі за тое, што мяне разрэкламавалі. У Беларусі гэтым займалася КДБ, а тут паліцыя. У выніку ўсе СМІ беларускія напісалі», — сказаў Банцар.

Ігар Банцар — музыкант гродзенскай стрыт-панк-гурта Mister X. У Гродне займаўся культурнай і грамадскай дзейнасцю. Адбываў паўтара года «хіміі» за нібыта хуліганства, якім палічылі танец у стрынгах. Прымае антыфашысцкія і антырасісцкія погляды. Цяпер жыве ў Варшаве.

Каментары9

  • Неадэквату
    18.07.2024
    Якую тваю музыку? Ты што там песні спяваў ці зноў штаны зняў?
  • Беларус
    18.07.2024
    Людзі каторыя побач зь ім - калі ласка, нагадвайце яму каб спачатку думаў а пасля рабіў такія дзікія ўчынкі. калі чалавеку краіна дала прытулак то варта жыць па законах а "сраць" тут не варта
  • Кастусь
    18.07.2024
    у меня только 1 вопрос - на..ра ты с этим вообще на улицу вышел?

Цяпер чытаюць

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў2

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам школьнік знайшоў у лужыне на дарозе карал, якому можа быць 400 мільёнаў гадоў3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся12

«Усё залежыць ад машын». Трамп усё ж засумняваўся ў сумленнасці выбараў у Кангрэс7

У сеціве вірусіцца рагачоўскі гімн, які спяваюць у касцюме згушчонкі — хто яго аўтар?12

«Абяцанне, што заказ ужо ў дарозе, я чуў разоў з дваццаць». Беларусы месяцамі чакаюць ад прадпрымальніка свае вырабы, за якія загадзя заплацілі

Наведванне прыгараднымі аўтобусамі маланаселеных вёсак хочуць зрабіць па заяўках. Ужо праводзіцца эксперымент5

Лукашэнка пацвердзіў, што мае намер будаваць яшчэ адзін азотны камбінат4

Мерц паставіў краінам Еўрасаюза ультыматум: Ці гарантыі фінансавай падтрымкі Украіны, ці блакаванне Германіяй супольнага бюджэту21

Пракоп'еў пра Ціханоўскага: Шкада, што ён абраў іншы шлях, бо я бачыў рэакцыю амерыканцаў41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў2

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць