Незвычайнае злачынства раскрыта ў Партызанскім раёне Мінска. Трапіўшы ў чужую кватэру праз незачыненыя ўваходныя дзверы і натрапіўшы на гаспадыню, якая спала, злодзей назваўся супрацоўнікам міліцыі і нават адчытаў жанчыну

за нядбайнае стаўленне да маёмаснай і асабістай бяспекі.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, 25‑гадовы неаднаразова судзімы мінчанін, вяртаючыся позна вечарам дадому, убачыў на лесвічнай пляцоўцы прыадчыненыя дзверы і ўвайшоў у кватэру. У жаночай торбачцы у прыхожай ён знайшоў мабільны тэлефон, а калі прайшоў далей, то натрапіў на гаспадароў, якія спалі. Пакінуць кватэру незаўважаным у хлопца не атрымалася — жанчына прачнулася і пацікавілася, як незнаёмец трапіў у кватэру. Аднак сусед не разгубіўся і, назваўшыся работнікам міліцыі, адчытаў яе за незачыненыя дзверы.

Зараз зламыснік затрыманы. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа за крадзеж.

Скрадзены тэлефон малады чалавек прадаў за дзве пляшкі гарэлкі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?