Грамадства66

Без імёнаў і надмагілляў. Жыхары латвійскага памежжа паказваюць, як хаваюць мігрантаў, якія спрабавалі трапіць з Беларусі

Вось ужо некалькі гадоў рэжым Лукашэнкі працягвае вайну з ЕС з выкарыстаннем незаконных мігрантаў на граніцах з Латвіяй, Літвой і Польшчай.

Пахаваньне невядомага мужчыны ў Латвіі, ахвяры мігранцкага крызісу

Мігрантаў з Іраку, Афганістану, краін Афрыкі, Індыі і іншых рэгіёнаў, якія хочуць трапіць у Эўропу, прывозяць у Беларусь, а далей арганізавана падвозяць да межаў і прапануюць перайсьці іх самастойна і папрасіць прытулку. Памежнікі краін ЭЗ ужо гатовыя да такіх дзеяньняў: яны затрымліваюць мігрантаў у прыгранічнай зоне і выцясьняюць іх назад у Беларусь. Але некаторым усё-ткі атрымоўваецца праскочыць па лесе паўз патрулі і плот з калючым дротам, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на «Настоящее время».

Зімой і восеньню многія мігранты пакутуюць ад абмаражэньняў, а некаторыя ня могуць знайсьці дарогу і гінуць. У праваабаронцаў ёсьць дадзеныя мінімум пра 11 сьмерцяў на латвійска-беларускай мяжы ад пачатку крызісу зь мігрантамі. У дзевяці выпадках асобы нябожчыкаў засталіся невядомыя. Апазнаць іх ня могуць, бо пры іх няма дакумэнтаў: часта мігранты альбо аддаюць свае пашпарты праваднікам, альбо кідаюць дакумэнты ў лесе спэцыяльна, каб схаваць сваю асобу ў выпадку затрыманьня.

Што адбываецца з такімі загінулымі? Ці шукаюць іх сваякі і як іх хаваюць? Журналісты «Настоящего времени» зьезьдзілі на некалькі могілак у памежнай зоне і пагаварылі з тымі, хто хаваў загінулых мігрантаў.

Вёска Зашчырына — на ўсходзе Латвіі, недалёка ад латвійска-беларускай мяжы. Сама вёска даўно апусьцела, але пры ёй ёсьць старыя праваслаўныя могілкі, да якіх ужо даўно няма дарогі: ад яе засталася толькі ледзь прыкметная каляіна. Могілкі даўно не выкарыстоўваліся, але за апошнія два гады на ім зьявіліся сем сьвежых магіл. Ні крыжоў, ні надмагільляў няма — стаяць толькі драўляныя таблічкі з надпісам «невядомы чалавек», нумарам і датай пахаваньня. Першая магіла датаваная 18 кастрычніка 2023 году.

Яшчэ адны могілкі, дзе пахаваныя незаконныя мігранты, — у іншым раёне латвійскага памежжа. Там на магілах невядомых мігрантаў стаяць драўляныя крыжы — гэта ініцыятыва мясцовых уладаў. Але надпісы «невядомы чалавек» і дата пахаваньня — такія самыя, як на могілках у Зашчырыне.

«Звычайна мы атрымліваем інфармацыю ад паліцыі пра тое, што на тэрыторыі нашага краю знойдзены неапазнаныя чалавечыя парэшткі. Цела перадаюць у морг, а калі завяршаюцца сьледчыя дзеяньні, наш абавязак — пахаваць цела», — расказвае Эдгар Цярве, прадстаўнік самакіраваньня Краслаўскага краю Латвіі.

За апошнія некалькі гадоў яму давялося хаваць некалькі мігрантаў, якія загінулі на мяжы.

«Мы іх хаваем проста ў адзін шэраг. Таблічкі мы паставілі з уласнай ініцыятывы, каб потым можна было знайсьці парэшткі, — кажа Арвід Ведля, кіраўнік муніцыпальнай паліцыі раёну Дагда на мяжы зь Беларусьсю. — Мы пазначаем час пахаваньня і дату, а ад паліцыі мы атрымліваем паперу з указаньнем, дзе менавіта чалавек быў знойдзены».

Інфармацыя ад паліцыі можа дапамагчы сваякам загінулага мігранта знайсьці цела, калі яны ў яго ёсьць. У Вісу зь Індыі родныя ёсьць, і яны яго шукаюць праз валянтэраў, якія дапамагаюць мігрантам на тэрыторыі Латвіі. Малады чалавек, якому нядаўна споўнілася 18 гадоў, вырашыў пакінуць бацькоўскі дом у Індыі і заплаціў кантрабандыстам, каб трапіць у Эўропу. У Нямеччыне яго павінен быў сустрэць сваяк Мукеш, але да яго Вісу не даехаў.

«Ён хацеў знайсьці працу ў Нямеччыне, я дакладна ня ведаю, якую менавіта, — расказвае пра свайго зьніклага сваяка Мукеш Канга. — У любым выпадку ён хацеў трапіць у Эўропу. Абраў шлях празь Беларусь у Латвію. Я ня ведаю, што зь ім сталася, мы шукаем яго зь лютага гэтага году».

Родныя ведаюць, што да Беларусі малады чалавек дабраўся. Далей ягоны маршрут ішоў празь мяжу з Латвіяй, дзе групу мігрантаў павінен быў сустрэць праваднік.

«Ён патэлефанаваў мне, калі пачаў сваё падарожжа. Сказаў, што ідзе да мяжы, што гатовы перайсьці мяжу. Пасьля гэтага мы пра яго нічога ня чулі», — кажа Мукеш.

Што здарылася зь Вісу, невядома дагэтуль. У латвійскіх уладаў была інфармацыя пра групу мігрантаў зь Індыі, якія ў лютым трапілі ў сьнежны буран на мяжы. Але ці быў у гэтай групе 18-гадовы Вісу, невядома. Паводле некаторых зьвестак, у групе было восем чалавек: пяцёра здолелі перайсьці мяжу, трое засталіся ў лесе. Магчыма, яны пахаваныя на гэтых ці на суседніх могілках «безыменных мігрантаў».

У паліцыі расказалі, як адбываецца расьсьледаваньне ў выпадку, калі патрульныя ці мясцовыя жыхары знаходзяць цела. Галоўная праблема, паводле іх слоў, — вызначыць асобу нябожчыка, калі пры ім няма дакумэнтаў.

«Ніхто пра гэтых людзей не забываецца. Мы рассылаем запыты ў іншыя краіны і ў бюро міжнароднага супрацоўніцтва, а яны запускаюць мэханізмы для пошуку людзей у магчымых краінах паходжаньня, — тлумачыць Іварс Краўцэвічс, супрацоўнік Дзяржаўнай паліцыі Латвіі. — Мы спрабуем высьветліць асобы загінулых. І нават калі сьмерць чалавека не зьвязаная з гвалтоўнымі дзеяньнямі, мы крымінальную справу закрываем, але працягваем пошукі».

Праваабаронцы і паліцыя кажуць, што родным зьніклых бязь вестак трэба зьвяртацца ў праваахоўныя органы ў сваіх краінах, і далей інфармацыю ад іх перададуць у Латвію. Перад пахаваньнем экспэрты абавязкова бяруць узоры ДНК, каб пры неабходнасьці правесьці ідэнтыфікацыю асобы. Але ў латвійскай паліцыі падкрэсьліваюць, што пакуль не атрымлівалі ніводнай заявы ад сваякоў зьніклых на мяжы мігрантаў і ніводнага запыту наконт гэтага зь іншых краін. У адным выпадку з Латвіі накіравалі запыт у Індыю: гэта было яшчэ ў сакавіку, адказу пакуль няма.

Ганну Грыке, актывістку латвійскай групы «Хачу дапамагчы бежанцам», гэтая сытуацыя жахае. Яе арганізацыя зьбірае грошы на ўсталяваньне надмагільляў на магілах невядомых мігрантаў.

«Разумееце, гэтыя людзі, яны ж і ў страшным сьне не маглі ўявіць, што зь імі адбудзецца! — кажа валянтэрка. — Што менавіта тут скончыцца іх зямны шлях, тут, у гэтых латвійскіх лясах, на гэтых могілках, без імя, безь нічога!»

Памежнікі кажуць, што плынь незаконнай міграцыі праз латвійска-беларускую мяжу не спыняецца. Кожны дзень памежная ахова паведамляе пра спробы людзей трапіць на тэрыторыю Латвіі. Рэгулярна затрымліваюць і праваднікоў, якія дапамагаюць перайсьці мяжу. За арганізацыю незаконнай міграцыі і спрыяньне ёй у Латвіі пагражае да дзесяці гадоў турмы. А саміх мігрантаў памежнікі заварочваюць назад, у прымежны лес.

Каментары6

  • Мігранты
    14.10.2024
    Памежныя пракрусты гатовыя нам супрацьдзеяць, а за іхай спінай такія ж дзяржабныя дер сацыялі гатовыя да раздавальніцтва.
    Чаму мы ня плацім спадару Лукашэнку Бацку, каб пад Антарктыду ці Соўз Карэю- Сынгапур нас падвёз? Не таму, што задрыпаная белавія скалее на даўжэйшым адцінку, а бо там няма эўракалгаснага раздавальніцтва.
    Ўтаропіліся ў звычайнага пасярэдніка, на месцы якога, пакуль раздаецца чужое, заўсёды зьявяцца сотні іншых, і ня бачыце прычыны.
    А ў суседнім артыкуле будзеце вішчэць (прыклад рэжысэрыха францускабюджэтнае "Зялёнае мяжы") пра талерантнасьць і ўльтраправыя сілы, якія мяркуюць раздавальніцтва чужога выкарыніць (на справе адноязыком плямкаюць, а мараць ўзначаліць раздавальніцтва)
  • Мігранты
    14.10.2024
    А вы, хто лічыць што чалавеку трэба пытацца гаспадароў краіны (выдатная песенка Ўліса, пераслухайце) дазволу, каб прыехаць да кагосьці ня зь ліку гаспадароў краіны, але прыгонных (тут выключаюцца падарожнікі па welfare, але памятайма, welfare адбіраюць ў прыгонных і раздаюць менавіта гаспадары краіны) - вы прыхільнікі рабства. І самае пацешнае, самыя вы, тыя што сноўдаюцца тут, далёка не гаспадары краіны.
  • Не дармаеды
    14.10.2024
    З артыкула я даведаўся, што нелегалы пруцца ў Нямеччыну, каб знайсці працу, а не сесці на сацыял. А я, дурань, пра іх так кепска думаў ... :)

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА11

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканец жадае вучыцца ў Беларусі. Вось што яго пужае5

«Да 15 гадзін — праца, пасля абеду — уборка ўсёй тэрыторыі без швабры». Палітвязень распавёў, як сядзеў за пратэсты ў калоніі для непаўналетніх

Універсітэцкага выкладчыка фізікі з Гродна будуць судзіць за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці»2

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця8

Трамп назваў імёны кіраўнікоў Дзярждэпа і Нацыянальнай выведкі9

«Падробка архіўнай даведкі — 4500 еўра». Як беларусы шукаюць у сябе польскія карані і як купляюць польскае паходжанне10

У Белым доме прайшла сустрэча Трампа з Байдэнам ФОТАФАКТ

Навукоўцы адрадзілі вымерлую жывёліну без кланавання. Якім чынам ім гэта ўдалося?3

Канапацкая адказала, ці ёсць у яе нямецкі ДНЖ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА11

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →