Грамадства11

Мінабароны спыніла будоўлю новай вайсковай часці на мяжы з Украінай. Яе першыя аб’екты павінны былі здаць у сакавіку

У студзені 2024 году «Свабода» паведамляла, што пад Гомелем будуецца новы вайсковы гарадок. Цяпер выданню стала вядома, што будоўля спыненая.

Вайсковы гарадок пад Гомелем. Архіўнае фота

Пляны збудаваць новы вайсковы гарадок і палігон у Гомельскай вобласьці, недалёка ад мяжы з Украінай, былі прапісаныя ў дзяржаўнай інвэстыцыйнай праграме і зьявіліся ўпершыню ў мінулым годзе. Месца будоўлі тады не называлася, аднак, як стала вядома «Свабодзе» ў студзені 2024 году, новы вайсковы аб’ект павінен быў зьявіцца на месцы былога піянэрскага лягеру «Чайка» непадалёк ад Гомля. Пра гэта паведамлялі мясцовыя жыхары, у рэдакцыі ёсьць фотаздымкі пашпарта аб’екта і месца, дзе разгарнулася тады будоўля.

У сакавіку 2024 году першая чарга мелася быць скончаная, такія тэрміны прапісваліся ў пашпарце аб’екта. Аднак зь невядомых пакуль прычын будоўля спынілася. Па стане на 23 кастрычніка на месцы былога лягера не зьявілася ніякіх новых будынкаў.

Крыніца «Свабоды» даслала ў рэдакцыю фатаздымкі, зробленыя на месцы новага аб’екта Мінабароны Беларусі. На іх відаць, што актыўнай дзейнасьці там не вядзецца. Пакуль што адзінае, што зрабілі будаўнікі, — гэта зьнесьлі будынкі былога піянэрскага лягеру. На аб’екце няма ні тэхнікі, ні працоўных, ні вартаўнікоў.

«Вісіць, як і раней, пашпарт аб’екта з тэрмінам заканчэньня першай чаргі будоўлі ў сакавіку. І ўсё на гэтым. Ціха, пуста. Можа, перадумалі будаваць», — кажа суразмоўца «Свабоды», які быў на месцы, дзе мае зьявіцца вайсковы аб’ект.

«Свабода» таксама атрымала спадарожнікавыя здымкі, якія пацьвярджаюць атрыманую ад крыніцы інфармацыю. На здымку са спадарожніка за 10 кастрычніка 2024 году відаць, што на тэрыторыі былога лягера не зьявілася аніякіх новых аб’ектаў. Аднак у параўнаньні са спадарожнікавым здымкам, зробленым 22 чэрвеня 2023 году, можна заўважыць высечкі лесу ў ваколіцах аб’екта.

Месца будоўлі вайсковага аб’екта ля Гомля, спадарожнікавы здымак, кастрычнік 2024
Месца будоўлі вайсковага аб’екта ля Гомля, спадарожнікавы здымак, ліпень 2023

Што за новы вайсковы гарадок і ў якім ён цяпер стане

Паводле агучанай у афіцыйных крыніцах інфармацыі, плянавалася, што на будоўлю новага вайсковага гарадка зь бюджэту ў 2023 годзе будзе выдзелена 500 тысяч рублёў, у 2024-м і 2025-м — 10 і 40 мільёнаў адпаведна. Праект меліся распачаць у 2023-м і скончыць у 2027-м.

З пашпарта аб’екта, разьмешчанага на плоце былога лягера, вынікае, што замоўнік — Упраўленьне капітальнага будаўніцтва Ўзброеных сілаў. Генэральны падрадчык — Гомельскі домабудаўнічы камбінат. Тэрміны будоўлі першай чаргі гарадка: кастрычнік 2023 — сакавік 2024 году.

«Ня выключана, што вайсковы гарадок будзе разбудаваны ня толькі на тэрыторыі былога лягера «Чайка», але і закінутых суседніх лягераў — «Галяктыка», «Лясная паляна», «Ліцейшчык». Там пакуль не вядзецца ніякай дзейнасьці, але «чужых» адтуль ужо выгналі. Напрыклад, зь піянэрскага лягера «Галяктыка» выгналі аматараў страйкболу, якія раней там стала займаліся», — сьцьвярджала раней крыніца «Свабоды».

Пашпарт будаўнічага аб’екта, здымак зроблены зімой 2024 году. Тая самая шыльда вісіць і дагэтуль.

Пашпарт будаўнічага аб’екта, здымак зроблены зімой 2024 году

Тэндэр на высечку лесу

Між тым 18 кастрычніка 2024 году на электроннай пляцоўцы дзяржаўных закупак зьявіўся пошук субпадраднай арганізацыі, якая магла б высекчы дрэвы і кусты, выкарчаваць пні, а таксама вывезьці адкіды на аб’екце «Будоўля вайсковага гарадка ў Гомельскай вобласьці, 3 чарга будаўніцтва, падрыхтоўчы пэрыяд».

Тэндэр абвясьціў генэральны падрадчык — Гомельскі домабудаўнічы камбінат. Субпадраднай арганізацыі за высечку лесу і ягоную прыборку абяцаюць каля 1,5 мільёна рублёў. Заяўкі прымаюцца ад 18 да 24 кастрычніка. Замову трэба выканаць у тэрмін ад лістапада 2024 году да сакавіка 2025-га.

Каментары1

  • Лол
    25.10.2024
    Лукашызм мяняе дзяцей на вайну. Сімвалічна.

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру1

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінску закрылі буйны махлярскі кол-цэнтр. Пацярпелых — амаль 50 тысяч чалавек4

Перад прыездам Лукашэнкі ў Пакістан там забаранілі агульнанацыянальны марш апазіцыі. Тысячы затрыманых5

Пачынаецца суд над святаром Генрыхам Акалатовічам. Яму пагражае да 15 гадоў

Матацыкліст зачапіў тварам дрот, нацягнуты паміж дрэў у лесе пад Гродна6

Фізічныя практыкаванні дапамагаюць аднавіць нервовыя клеткі. Вось як гэта ўдалося даказаць1

У Вільні грузавы «Боінг» упаў на двухпавярховы жылы дом і загарэўся. Ёсць загінулыя3

8 нагод наведаць самы маленькі горад Беларусі5

У Турцыі пасля пасадкі загарэўся расійскі пасажырскі Sukhoi Superjet 100. Каторы раз такое з гэтым самалётам2

Качалоўская: На «Міс Сусвет» я зразумела, што такое жаночая жорсткасць. А ў прыбіральню нас вадзілі ахоўнікі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру1

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Галоўнае
Усе навіны →