Культура1111

Навагрудскі замак расце ўверх. Ці нармальна гэта? 

На Замкавай гары з зямлі праступілі сцены, якіх раней было. Разабраліся, ці дапушчальна тое, што адбываецца сёння на помніку абарончага дойлідства.

Замак у Навагрудку пабудаваны ў XIV-XVI стагоддзях і меў сем магутных вежаў, з якіх да нашага часу засталіся руіны Шчытоўкі і Касцельнай. Адзін з наймагутнейшых замкаў ва Усходняй Еўропе служыў рэзідэнцыяй вялікіх князёў літоўскіх. Замак быў канчаткова разбураны ў час Паўночнай вайны 1700-1721 гадоў. 

Першую кансервацыю замак зведаў у часы міжваеннай Польшчы. У незалежнай Беларусі аднаўленчыя работы па рэстаўрацыі і кансервацыі руін Навагрудскага замка пачаліся 12 гадоў таму па праграме «Замкі Беларусі».

Як змяніўся выгляд Навагрудскага замка з боку Малога замка ў 2023 годзе. Фота: тэлеграм-канал ВКЛ

Пасля рэканструкцыі ў 2014 годзе Касцельнай вежы, якая выклікала шмат спрэчак, наступныя заўважныя змяненні на помніку абарончага дойлідства адбыліся летась падчас пятага этапу рэстаўрацыйных работ, які прадугледжваў кансервацыю руін праслаў сцен і трох вежаў замка — Пасадскай, Дазорнай і Уваходнай.

Да пачатку работ большая частка сцен былі засыпаныя зямлёй, а руіны Пасадскай і Дазорнай вежаў былі схаваныя часовымі драўлянымі канструкцыямі. Летась сцены раскапалі, і замак атрымаў замкнёны контур.

Аэрафотаздымак Замкавай гары да рэканструкцыі замкавых сцен. Фота: СБ Беларусь сегодня
Бачна, пад якім вялікім напластаванне зямлі былі схаваныя замкавыя сцены. Фота: СБ Беларусь сегодня

«Кансервацыя сцен праходзіць наступным чынам. Спачатку раскопваем старадаўнія сцены на глыбіню 1,3 метра ад праектнай планіровачнай адзнакі. Практычна ўсюды сцены захаваліся, бо былі схаваны пад тоўстым пластом смецця. У пасляваенны час замкавая гара была вялікай звалкай. Але зараз гэта дапамагло захаваць гістарычны мур», — тлумачыў начальнік мірскага вытворчага ўчастка «Белрэстаўрацыі» Пётр Дрык.

Працы на муры каля Касцельнай вежы. Фота: Sputnik 

Сцены выводзіць да гістарычнай вышыні не сталі – іх выгляд і габарыт невядомыя. Адкрытыя сцены ачысцілі, умацавалі і аднавілі. Над аўтэнтычным мурам узвялі яшчэ 1,5 метра новага мура, які, як сцвярджаюць, па набліжанай да гістарычнай тэхналогіі выклалі ўручную з вялікіх валуноў.

Закансерваваныя руіны Уваходнай вежы. Фота: Sputnik 

А так можна было? 

Змяненне звыклага краявіду з паштовак выклікала непаразуменне — а ці было так сапраўды? «Наша Ніва» звярнуліся да спецыяліста ў сферы аховы спадчыны, каб даведацца, ці сапраўды ўсё так гладка з рэканструкцыяй Навагрудскага замка.

Выгляд замка ў міжваенны час. Фота: Wikimedia Commons

Фота з сацыяльных сетак

Выгляд замка сёння. Фота з сацыяльных сетак.

«Што тычыцца рэканструкцыі сцен замка, то выкананне на першы погляд выглядае адпаведным рэстаўрацыйным практыкам. Раней на паверхні была толькі частка мура, астатняя частка была засыпана метрамі зямлі. Раскапаны мур патрабуе ўмацавання і кансервацыі, каб не пачаў хутка разбурацца ў нашым клімаце.

Дакладзены зверху мур служыць своеасаблівай каронкай — не дае ападкам, іншым прыродным ці фізічным уздзеяннем слой за слоем разбурыць дашчэнту рэшткі замка», — патлумачыў спецыяліст.

Уваход на замак у 1939 годзе. Фота: Wikimedia Commons

Для ненатуральнага выгляду сцен пасля рэканструкцыі таксама ёсць рацыянальнае тлумачэнне. 

«Тое, што ў выніку атрымліваецца занадта геаметрычна абрыс сцен, гэта не толькі нармальна, але з’яўляецца адным з патрабаванняў міжнародных дакументаў па рэстаўрацыі.

Дапаўненне ці аднаўленне страчанага мусіць выразна адрознівацца ад захаванай аўтэнтыкі, каб помнік не стаў сфальсіфікаваным.

Рэшткі мура мелі няроўны верх, дапаўненне наадварот роўнае, геаметрычнае — тут метадалагічна ўсё слушна. Што тычыцца нязвыкласці, то тут, вядома, найперш стаіць пытанне захавання і выяўлення помніка».

Уваход у замак да рэканструкцыі. Фота з сацсетак
Уваход у замак сёння. Фота з сацсетак

Замак, пра які нічога невядома

Але да рэканструкцыі ўсё роўна шмат пытанняў, бо ў Беларусі, як адзначае спецыяліст, пра замак вядома вельмі мала, яшчэ менш — пра абгрунтаванасць праектных рашэнняў.

«Мы проста не ведаем нічога пра гэтую рэканструкцыю. Ніякі праект рэканструкцыі Навагрудскага замка не выносіўся на грамадскае абмеркаванне, бо няма такога патрабавання ў заканадаўстве. Калі нейкае абмеркаванне і адбывалася, то ў закрытых кабінетах Міністэрства культуры ці Акадэміі навук. 

Чамусьці ў Беларусі не прынята даваць справаздачу перад грамадствам і навуковай супольнасцю і пасля правядзення аднаўленчых работ. Усе справаздачы робяцца для птушачкі і кладуцца ў архіў, дзе да іх пасля мае доступ абмежаванае кола асоб. Тое, што выявілі ў час раскопак, натурных і архіўных даследаванняў аб’екта — пра ўсё гэта ніхто не даведаецца».

План замка, выкананы ў міжваенны час. Фота: Wikimedia Commons

Такая сітуацыя, як адзначае суразмоўца, ніяк не спрыяе развіццю беларускай навукі. Актуальная інфармацыя проста не даходзіць да спецыялістаў гадамі і дзесяцігоддзямі. Не існуе выданняў, дзе б публікаваліся новыя звесткі і адкрыцці, зробленыя ў час рэстаўрацыі помнікаў. 

«Па шчырасці, у нас у вольным доступе нават няма актуальнага плана замка. Магчыма, такі ёсць у праекціроўшчыкаў ці археолагаў, але даследчыкам з іншых галін ці, скажам, краін ён недаступны. Актуальным застаецца план, зроблены палякамі ў 1930-я гады — яму без малога ўжо 100 гадоў!»

Рэндары інтэр'ераў музея, якія мае размясціцца ў вежы Шчытоўцы. Фота з сацсетак

Нядаўна на круглым стале ў Акадэміі навук паказалі дызайн-канцэпцыю інтэр'ераў адноўленай вежы Шчытоўкі. Але пасля гэтыя рэндары так нідзе і не былі апублікаваныя, як і інфармацыя пра рэканструкцыю, якую яны ілюстравалі.

Адзінае, што вядома — аднаўленне Шчытоўкі адбудзецца ў рамках шостага этапа рэстаўрацыі замка, і ў ёй плануюць размясціць музей.

Каментары11

  • Добрая навіна!
    19.05.2024
    Дзякуй усім беларусам, якія захоўваюць нашу гістарычную спадчыну для нашых нашчадкаў.
  • Максим Дизайнер
    19.05.2024
    Хватит мучать эти огрызки!Воткните три ресторана, один клуб, две гостиницы и памятник Миндовгу метров 5.
  • Ватман
    19.05.2024
    Максим Дизайнер, усе так і будзе, яшчэ пісаць будзеш як з баршаваркай макароны там еў

Пад Мінскам на могілках загінуў студэнт — на яго ўпала дрэва

Пад Мінскам на могілках загінуў студэнт — на яго ўпала дрэва

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускіх студэнтаў цэнтралізавана вазілі ў анексаваны Расіяй Крым4

Новы перформанс Кузьміча ў Парыжы: намаляваў вялікі палавы орган ВІДЭА53

Віншуем, цяпер вы еўрадэпутат. Вось што вас чакае і колькі вам будуць плаціць2

Украінскі Генштаб пацвердзіў паражэнне двух важных расійскіх вайсковых арсеналаў

Чаму ў Еўропе загінулі тысячы ластавак?

Інфармацыя пра закрыццё Comedy Club аказалася жартам4

«Ляжаў раздзеты ў машыне і пільнаваў мяне». Ганну Бонд пераследуе маньяк9

Іран паставіў Расіі балістычныя ракеты без пускавых установак1

Карпенка сказаў пра чатыры магчымыя даты выбараў. Але назваў толькі адну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам на могілках загінуў студэнт — на яго ўпала дрэва

Пад Мінскам на могілках загінуў студэнт — на яго ўпала дрэва

Галоўнае
Усе навіны →