Грамадства99

Маргарыта Ляўчук нарэшце атрымала пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці

Пра вырашэнне нечакана ўзніклай праблемы вядомая беларуская спявачка Маргарыта Ляўчук, якая нядаўна нарадзіла ва Украіне сына, паведаміла ў сваіх сацсетках.

Фота: instagram.com/margarita.levchuk.official

«Карнійка Максім Русланавіч. Нарэшце атрымалі пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці (не прайшло і месяца). Цяпер нас чакае новы квэст — атрыманне ўкраінскага грамадзянства. Чаму ўсё так складана, Украіна?!» — напісала Ляўчук у інстаграме.

Нагадаем, што 24 кастрычніка Ляўчук паведаміла пра нараджэнне сына ад украінца Руслана Карнійкі, з якім пазнаёмілася, калі ездзіла на фронт выступаць перад вайскоўцамі разам з украінскім Культурным дэсантам.

Цяпер Маргарыта жыве з малым дзіцем у Харкаве, а яе муж на фронце, служыць у супрацьпаветранай абароне.

Нягледзячы на тое, што Ляўчук нарадзіла ад украінца, які абараняе Радзіму, і вельмі хацела б, па ўласным прызнанні, каб яе сын быў украінцам, украінскія ўлады пэўны час не дазвалялі зарэгістраваць дзіця з-за беларускага пашпарта маці, пра што сама Маргарыта раней пісала ў сацсетках.

Каментары9

  • Мх
    21.11.2024
    Віншую маладых бацькоў!
  • Спайдэр
    21.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Брэст
    21.11.2024
    прінцесса Каліна Болгарское, адназначна!

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць