На плошчы Багушэвіча ў Мінску 19-гадовы кіроўца ўрэзаўся ў ліхтар
Сёння раніцай на сталічнай плошчы Багушэвіча адбылася аварыя. Як распавялі ў ДАІ, 19-гадовы кіроўца Mercedes выехаў за межы праезнай часткі плошчы Багушэвіча і ўрэзаўся ў асвятляльную мачту.

Фота: ДАІ
Удакладняецца, што ў ДТЗ ніхто не пацярпеў. Машына атрымала механічныя пашкоджанні.
Месяц таму на плошчы Багушэвіча адбылася падобная аварыя. Красовер Voyah вылецеў за праезную частку і таксама ўрэзаўся ў асвятляльную мачту. Вадзіцель не справіўся з кіраваннем.
Каментары