Грамадства88

Журналістцы з Мінска запенілі дзверы ў кватэры. Яна там не жыве ўжо 4 гады

Невядомыя залілі дзверы мантажнай пенай у мінскай кватэры журналісткі Таццяны Ашуркевіч. Дзяўчына расказала «Нашай Ніве», з чым звязвае гэта здарэнне.

Таццяна Ашуркевіч. Фота: Tatsiana Ashurkevich / Facebook

Зламыснікі не толькі залілі дзверы пенай — на іх яшчэ і пакінулі надпіс фарбай «Вярні доўг». Таццяна напісала ў фэйсбуку, што ў той кватэры яна была прапісаная адна, прытым не жыве там ужо 4 гады.

Фота: Tatsiana Ashurkevich / Facebook

Некалькі месяцаў таму ў буйным еўрапейскім выданні Politico выйшаў артыкул пад аўтарствам Таццяны Ашуркевіч, прысвечаны міграцыйнаму крызісу ў Беларусі. Пасля гэтага дзяўчыне пачалі пісаць з фэйкавых акаўнтаў і «віншаваць» з заведзенымі на яе крыміналкамі. А той самай раніцай, калі Таццяне запенілі дзверы, па яе прыйшлі з міліцыі.

Журналістка адзначае падабенства гэтага здарэння з іншымі злачынствамі:

«Калі згадаць таксама ананімныя графіці «Вільня наша» ў Вільні, то след мне падаецца відавочным. Маім калегам, расійскім журналістам у той жа Рызе, часта пакідаюць нейкія надпісы на дзвярах.

Калі я даведалася, што здарылася, мяне гэта трохі шакавала, бо гэта зусім дзіўныя метады, на ўзроўні дваровых разборак, і вельмі дзіўная фраза «вярні доўг». Сутнасць была ў тым, каб прынізіць мяне перад суседзямі.

Публічна на мяне не заведзеныя крымінальныя справы — я так разумею, яны не жадаюць прыцягваць увагу да таго тэксту».

На думку Таццяны, той тэкст у Politico і з'яўляецца адзінай нагодай, чаму адбыўся гэты інцыдэнт. Праўда, дакладных доказаў таго, што з гэтым звязаныя сілавікі, яна не мае.

Учынак зламыснікаў яна называе «дзіцячым рашэннем, каб паказаць сваю ўладу»:

«Калі вы разбіраецеся з чалавекам такім чынам, гэта гаворыць пра ваш узровень вядзення спраў. Хочаце зрабіць мне непрыемна? Але я там не жыву ўжо 4 гады.

Напішыце мне проста, вы ведаеце ўсе мае акаўнты, або скажыце пра крымінальныя справы. Аднак псаваць дзверы ў кватэры, дзе я даўно не жыву — гэта проста не мае сэнсу. Мне незразумела, якога эфекту яны хацелі дамагчыся».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары8

  • Ёсік
    25.02.2025
    Фэйспалм, а цэрберам і не патрэбна ведаць за што ірваць на часткі ахвяру, сказалі ўзяць, яны і ляцяць хутчэй выконваць каманду, бо можа так здацца, што не ўсім у міску мяса пакладуць.
  • Экзарцыст
    25.02.2025
    Артыкул не чытаў, але там проста места праклятае. Трэба пеніць.
  • Саўгасны крымінал
    25.02.2025
    Фэйспалм, ахаха, галаватрас і яго шасцёркі ў калготках на галавах

Цяпер чытаюць

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка4

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні адкрылі незвычайны помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл, чыё рамантычнае каханне скончылася трагічна20

Пуцін пагражае Еўропе вайной у выпадку ўводу еўрапейскіх войскаў ва Украіну9

Як «разумныя тэлевізары» сочаць за гледачамі — вынікі новага расследавання3

Зміцер Дашкевіч: У выгнанні я валацуга, але маю тое, чаго цяпер не было б для мяне ў Беларусі — магчымасць прыносіць Госпаду плод17

Прыкладна палова людзей, якія выжылі пасля тэрактаў 11 верасня, захварэла на рак3

У Францыі зноў абвастрылася спрэчка вакол карціны Марка Шагала пад столлю Парыжскай оперы2

У Нью-Ёрку аднавілі Вежы-блізняты ў натуральную велічыню з дапамогай 2977 дронаў — па колькасці ахвяр тэракта 11 верасня2

«Эвалюцыя закончылася». Шрайбман раскрытыкаваў Ціханоўскую за нязменнасць наратываў73

Дзяўчыну не пусцілі ў мінскае метро з сабакам — давялося надзяваць пакет ФОТАФАКТ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка4

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць