Свет33

Следам за ЗША Брытанія анансавала змяншэнне выдаткаў на дапамогу

Брытанія павысіць выдаткі на абарону с 2,3% да 2,5% ад ВУП да 2027 года, але зменшыць дапамогу іншым краінам. 

Кір Стармер. Фота: AP Photo / Frank Augstein, Pool

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер абвясціў пра павышэнне брытанскіх выдаткаў на абарону да 2,5% ад ВУП каралеўства да 2027 года.

З 2029 года Брытанія пачне павялічваць выдаткі на абарону да 3% ВУП, зазначыў прэм'ер-міністр.

У той жа час Стармер заявіў аб змяншэнні з 2027 года дапамогі іншым краінам з 0,5 працэнта да 0,3 працэнта ВУП для павышэння сваіх выдаткаў на абарону. 

«Я хачу растлумачыць, што гэта не тая аб'ява, якую я рады зрабіць. Я ганаруся нашымі дасягненнямі ў галіне развіцця за мяжой, і мы працягнем граць ключавую гуманітарную ролю ў Судане, ва Украіне і ў сектары Газа, вырашаючы праблемы змены клімату, падтрымліваючы шматнацыянальныя намаганні ў галіне глабальнай аховы здароўя і вырашэння такіх праблем, як вакцынацыя», — паабяцаў ён.

Але ў такія моманты, як гэты, дадаў ён, абарона і бяспека брытанскага народа павінны быць на першым месцы.

Каментары3

  • Цырк з ружовымі куцыкамі
    25.02.2025
    Во гэта "прагрэс"! Павелічэнне на 0.2% за два гады. Альбо гэтыя чувакі вешаюць нам лакшыну і ведаюць, што глабальнай вайны не будзе, альбо гэта дыверсанты, якія дзейнічаюць супраць краін, у якіх працуюць.
  • Мы с вами
    25.02.2025
    До конца.
  • Евроидиоты
    25.02.2025
    К 27-му?Ну куда вы так торопитесь,ребята?Давайте где-то уже к 2050-му...

Цяпер чытаюць

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў45

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў

Усе навіны →
Усе навіны

Былую рэзідэнцыю Гітлера «Арлінае гняздо» адновяць пасля пажару

Беларус аказаў супраціў паліцэйскім у Францыі. Цяпер суд абавязаў яго заплаціць ім амаль 1000 еўра2

Пінчанка пайшла ў банк абмяняць 100 даляраў — і трапіла ў непрыемнасці

Беларуску з ЗША з пратэрмінаваным пашпартам адвялі на мяжы ў падвал і праверылі тэлефон. Беларускіх памежнікаў яна параўнала з анёламі20

У «Мінсктрансе» патлумачылі, чаму праезд у сталіцы дагэтуль нельга аплаціць банкаўскай картай4

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Як можа змяніцца знешняя палітыка ЗША, калі дэмакраты перамогуць на выбарах у Кангрэс. Чатыры магчымыя сцэнарыі8

Дачка экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі выйграла чэмпіянат Расіі5

Украіна атакавала ракетамі расійскі завод у Ліпецкай вобласці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў45

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць