Свет44

У Грузіі ўспыхнулі пратэсты пасля заявы ўрада пра адмову ад еўраінтэграцыі

Неўзабаве пасля таго, як прэм'ер-міністр Грузіі Іраклій Кабахідзэ заявіў, што краіна адкладае перамовы аб уступленні ў ЕС да 2028 года, адразу ў некалькіх буйных грузінскіх гарадах успыхнулі стыхійныя акцыі пратэсту. Акцыі праходзяць у Тбілісі, Кутаісі і Батумі.

Фота: Davit Kachkachishvili/Anadolu via Getty Images

У Тбілісі жыхары Грузіі, абураныя словамі Кабахідзэ, сабраліся адразу ў некалькіх месцах, у тым ліку ля цэнтральнага офіса кіруючай партыі «Грузінская мара» і парламента краіны. У дэманстрацыях бяруць удзел, па розных ацэнках, ад 10 да 20 тысяч чалавек.

На адной з вуліц грузінскай сталіцы адбылася сутычка з паліцыяй, удзельнікі пратэсту кідалі ў сілавікоў яйкі і дымавыя шашкі. Паліцыя ўжыла слёзатачывы газ.

Да будынка парламента прыбыў спецназ з вадамётамі.

Прэзідэнтка Грузіі Саламе Зурабішвілі далучылася да пратэсту ля парламента. Яна ўстала паміж пратэстоўцамі і спецназам і пачала размаўляць з сілавікамі.

«Вы служыце Расіі ці Грузіі? Каму ты даваў клятву? Мяне цікавіць адказ. Вы не адказваеце прэзідэнту? Ты не думаеш пра будучыню? Ні краіны, ні дзяцей?», — цытуе Зурабішвілі Paper Kartuli.

Каментары4

  • Рэаліст
    29.11.2024
    Ні Грузіі, ні Арменіі, ні нават Сербіі /Чарнагорыі зараз проста ня выгодна уступаць ў ЕС. Таму што ўсе грошы ідуць з Расіі.
  • Кандрат Крапіва
    29.11.2024
    Колькі барана не вучы, усё роўна ён застанецца баранам.

    Есьць жа прыклад Януковіча, як адмова ад Эўраінтэграцыі прыводзіць да страты ўлады. Супраца з маскавітамі адразу -50 адзінак IQ.
  • /
    29.11.2024
    Вот и окончательный захват власти :(

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся8

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы59

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся8

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць