Свет1111

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна

Антыўрадавыя групоўкі прасоўваюцца да цэнтра горада, паведамляе турэцкае агенцтва Anadolu са спасылкай на мясцовыя крыніцы. Расійскія ваенкары пацвярджаюць, што баі ідуць вакол Вайсковай акадэміі.

Сірыйскі паўстанец паказвае шаўроны, якія, па яго сцвярджэнні, належалі афіцэрам сірыйскай арміі. Заходнія ўскраіны Алепа, 28 лістапада 2024 года. Фота: AP Photo/Omar Albam

За дыктатурай Башара Асада стаіць Масква. Сірыйскіх паўстанцаў падтрымліваюць Турцыя і некаторыя арабскія краіны. На гэтым тыдні паўстанцы пачалі нечаканы і маштабны наступ на паўночным захадзе Сірыі.

Яны ўзялі пад кантроль да 100 населеных пунктаў і сотні квадратных кіламетраў тэрыторыі ў правінцыях Алепа і Ідліб. Таксама яны ўзялі ў палон нямала байцоў сірыйскай урадавай арміі, сцвярджаюць суразмоўцы Anadolu.

У сераду 25 лістапада яны прарвалі лінію фронту і на хуткаходных машынах уклініліся глыбока ў тыл расійска-асадаўскім сілам. У чацвер яны перарэзалі аўтамагістраль, якая звязвае двухмільённы горад Алепа са сталіцай, Дамаскам. А сёння, у пятніцу, яны ўвайшлі ў сам горад.

Канал «Рыбарь», блізкі да ГРУ Мінабароны Расіі, паведамляе, што баі ідуць у ваколіцах Вайсковай акадэміі імя Асада і кварталаў вакол яе. Паўстанцы без асаблівага супраціву дасягнулі таксама раёна міжнароднага стадыёна Алепа. Пакуль няма сведчанняў чыннага супраціву з боку ўрадавых войскаў, праўрадава настроеныя жыхары пакідаюць горад і яго ваколіцы. Паўстанцы заяўляюць пра захоп імі 31 танка, 20 БМП, 3 самаходных гаўбіц. Нават калі гэтыя лічбы перабольшаныя, трафеі ў іх сапраўды ёсць.

Канал Нерыбарь сігналізуе, што за ноч паўстанцы ўмацавалі свае пазіцыі ў квартале Вайсковага даследчага цэнтра на ўскрайку Алепа і правялі вылазкі ў суседнія мікрараёны. 

У Сеціве з'явіліся відэа, знятыя паўстанцамі ўнутры горада.

Ракетныя ўдары былі нанесены па раёнах Хамданія і Новы Алепа.

Відэа з баевікамі, якія, як сцвярджаецца, з'явіліся на вуліцах горада, публікуе маніторынгавы акаўнт Status 6 у сацсетцы X.

У той жа час прадстаўнік расійскага цэнтра прымірэння бакоў у Сірыі Алег Ігнасюк паведаміў, што вайскоўцы ўрадавай арміі пры падтрымцы расійскай авіяцыі атакавалі пазіцыі групоўкі. Сцвярджаецца, што нібыта загінулі 400 паўстанцаў.

Рэжым Асада падтрымліваюць таксама Іран і ліванская радыкальная групоўка «Хезбала». Аднак паспяховая пэйджынгавая аперацыя ды іншыя ўдары Ізраіля па «Хезбале» знізілі яе баяздольнасць. У прыватнасці, паведамляецца пра гібель іранскага генерала, які камандаваў дзейнасцю шыіцкага апалчэння каля Алепа.

На тле наступлення ісламістаў у Сірыі СМІ паведамілі пра візіт Башара Асада ў Маскву для сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Афіцыйна пра паездку сірыйскага прэзідэнта пакуль не паведамляецца.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган ізноў зарэкамендаваў сябе як тонкі гулец. У 2020 годзе ён выкарыстаў слабасць Расіі і яе звязанасць у Сірыі, каб дапамагчы Азербайджану аднавіць кантроль над Нагорным Карабахам. Цяпер пратурэцкія сілы нанеслі ўдар у Сірыі ў момант, калі Масква перадыслакавала ўсе найлепшыя сілы на ўкраінскі фронт. Пры гэтым ён працягвае захоўваць прывілеяваныя адносіны з Уладзімірам Пуціным, а ўзамен за недалучэнне да заходніх санкцый супраць Расіі атрымлівае газ па выгадных цэнах. Звяртае ўвагу, што старт аперацыі пад Алепа далі ў дзень саміта Арганізацыі дамовы пра калектыўную бяспеку ў Астане — у сітуацыі калі Анкара і Масква змагаюцца за ўплыў у цюркамоўных краінах Цэнтральнай Азіі: Казахстане, Узбекістане, Кыргызстане і Туркменістане.

Не выключана, што Расіі давядзецца зняць частку сілаў з украінскага фронту, каб стабілізаваць сітуацыю на поўначы Сірыі.

Каментары11

  • Васіль
    29.11.2024
    Школьная аналітыка.
  • a.hto.tam.idze
    29.11.2024
    Візіт Асада ў Расею мае на мэце сустрэчу не з Пуціным, а з Януковічам.
  • гойда
    29.11.2024
    И это турки еще даже не начинали

Цяпер чытаюць

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа55

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Стартаваў пошук новага агента 007: пачаліся кастынгі на ролю Джэймса Бонда. Каго лічаць фаварытамі?4

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура17

Украіна атакавала азотны завод у Стаўрапольскім краі 

Пуцін падпісаў указ аб раздачы пашпартоў жыхарам Прыднястроўя8

«Сярод нас няма суперменаў і тэрмінатараў таксама». Павел Вінаградаў пра тое, калі вас спрабуюць завербаваць

Галоўная рэдактарка «Белсата» знялася ў фільме-фаварыце Канскага кінафестываля3

Найбольш імаверным вынікам завяршэння канфлікту ва Украіне назвалі «фінскі сцэнар»20

З лета пачнецца рэстаўрацыя Сафійскага сабора ў Полацку. Можа змяніцца і ягоны выгляд3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа55

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць