Выстава «Беларуская выцінанка» адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі
23 снежня ў Нацыянальным мастацкім музеі адбылося ўрачыстае мерапрыемства Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА, прымеркаванае да ўключэння мастацтва беларускай выцінанкі ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва, піша БелТА.

Рашэнне аб уключэнні элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Выцінанка — традыцыйнае мастацтва выразання з паперы ў Беларусі» ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва было прынята 4 снежня.
«Тое, што мы можам паказаць на міжнародным узроўні і перадаць сваім унукам, і з’яўляецца нематэрыяльнай духоўнай спадчынай… Гэта прадмет гонару, нашай самабытнасці», — адзначыў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў.

Падчас мерапрыемства беларускім майстрам уручылі сертыфікат аб уключэнні выцінанкі ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Таксама у рамках мерапрыемства была адкрыта выстава «Беларуская выцінанка», на якой прадстаўлены лепшыя ўзоры традыцыйнага беларускага мастацтва выразання з паперы.
-
Вольныя Купалаўцы паставяць спектакль у Вільні
-
«Дайце круглую суму і год — будзе вам любы шэдэўр Мікеланджэла!» Улады запатрабавалі перарабіць «Быхаўскую мадонну». Аўтар падточвае яе балгаркай
-
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары