Уначы 5 студзеня зафіксаваны як мінімум адзін выпадак заходу «шахеда» ў Беларусь. Дрон заляцеў каля 00:41 курсам на Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік, піша «Беларускі Гаюн».

Акрамя таго, каля 00:10 яшчэ два дроны рухаліся з Чарнігаўскай вобласці ў бок Беларусі, але, паводле папярэдніх звестак, да яе не даляцелі.
Беларуская вайсковая авіяцыя гэтай ноччу не падымалася.
Цяпер чытаюць
«Стрэльба калі і стрэліць, то наўрад ці кулямётнай чаргой». Максім Знак ацаніў рэальнасць пагроз беларускай прапаганды пазбавіць грамадзянства палітэмігрантаў
Каментары