Эканоміка99

Гандлёвая сетка «Радзівілаўскі» ажыла і правяла рэбрэндынг ФОТЫ

«Мінскі холадакамбінат №2», які з'яўляецца ўладальнікам сеткі крамаў «Радзівілаўскі», пачаў абнаўленне гандлёвай маркі. Першы магазін сеткі (ён мае №5 і знаходзіцца на вуліцы Мазурава, 2) ужо абнавіў і знешняе афармленне, і ўнутраны дызайн, піша Blizko.by.

Стары лагатып «Радзівілаўскага» — яшчэ па-беларуску

Паводле інфармацыі Belretail.by, усе 12 крамаў, якімі кіруе «Мінскі холадакамбінат №2», будуць працаваць пад новым брэндам «Радзівілаўскага». На момант публікацыі ў новым дызайн-фармаце адкрыта толькі дзве крамы ў Мінску: па вул. Мазурава, 2 і Бялецкага, 28.

У інтэр'еры зроблены ўпор на адценні сіняга колеру.

І калі раней фірмовы лагатып быў аформлены па-беларуску, то цяпер усё перавялі на рускую мову.

Гандлёвая сетка пад брэндам «Радзівілаўскі», якая была створана яшчэ ў 2003 годзе і ў найлепшыя часы налічвала 21 краму ў Мінску, спыніла сваё існаванне ў 2021-м. З 1 кастрычніка таго года ўсе крамы рэтэйлера перайшлі пад кіраванне «Мінскага холадакамбіната № 2», хоць некаторыя з іх захавалі сваю шыльду.

Сёння ў гандлёвым рэестры лічыцца 18 крам холадакамбіната, аднак на сайце пазначаныя ўсяго 12. Усе яны будуць перафарматаваныя пад новы дызайн ТМ «Радзівілаўскі».

Каментары9

  • Ян
    16.01.2025
    чарговы губернскі рэбрэндынг
  • Жвір
    16.01.2025
    На першай фотцы беларускамоўны варыянт, і шрыфтом у калягатычным стылі, прыгожа, адметна, адрозна. А далей нейкі тульска-разанскі варыянт, каб ніхто не сумняваўся, у якой краіне жыве, а "гості нашей століцы" ня мелі, крый божа, крыўды, ды адчувалі сябе, як дома, па-гаспадарску.
    Крама працуе да 23, гэта добра, у мяне на раёне усе крамы толькі да 22 працуюць, мне ня зручна.
  • Sapiehi
    16.01.2025
    Radziwilaŭski abmaskaliŭsia?
    Jakia tut zmieny))

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць