Грамадства33

За ўдзел у пратэстах судзяць выкладчыцу Універсітэта фізкультуры

Эліна Лапухіна — былая прафесійная баскетбалістка.

Эліна Лапухіна, фота з яе фэйсбука

51-гадовая Эліна Лапухіна (Хацько) зрабіла баскетбольную кар’еру, гуляла за клубы БДПУ (Мінская вобласць, 1992—1995), «Акадэмія» (Мінская вобласць, 1996—1998), «Бярэзіна» (Барысаў, 1998—2007). Яна была чэмпіёнкай Беларусі ў 2002 годзе, а таксама дзесяць разоў выйгравала срэбныя і бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі.

Пасля сканчэння кар’еры ў 2007 годзе Лапухіна стала выкладаць у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры. Таксама яна займаецца трэнерскай дзейнасцю.

Эліна Лапухіна, фота sportedu.by

23 студзеня 2025 года Эліну Лапухіну пачынаюць судзіць у судзе Савецкага раёна Мінска. Ёй інкрымінуецца ўдзел у пратэстах (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Магчымае пакаранне — ад арышту да 4 гадоў калоніі. Суддзя — Сяргей Шаціла.

Каментары3

  • Хто "вораг" у Лукашэнкі
    17.01.2025
    Усе ў Лукашэнкі "ворагі" - выкладчыкі, спартсмены, медыкі, прадпрымальнікі, дзеячы культуры, рабочыя, студэнты, пенсіянеры, - увесь народ.
  • Барадзед
    17.01.2025
    Хто "вораг" у Лукашэнкі , а все из-за того, что не избрался как положено, побрезговал выборами.
  • Ёсік
    17.01.2025
    Усе былі супраць цябе, нават з твайго атачэньня - і ваякі, і мусаўцы, і нават, з тваёй адміністрацыі.

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць