Грамадства55

Як жыве бяздомная жанчына з Гомеля, якой блогер абяцаў купіць кватэру

«Маё жыццё змянілася ў вельмі добры бок, і я вельмі задаволеная».

Вікторыя і Анатоль. Скрын відэа: rubakhago / TikTok

У лістападзе мінулага года папулярны беларускі блогер з Гомеля Анатоль Rubakha Go расказаў пра свой намер купіць кватэру гераіні свайго блога Вікторыі. Цяпер яна расказала пра сваё жыццё.

Анатоль зняў новае відэа, у якім разам з Вікторыяй адказаў на пытанні гледачоў. Па словах блогера, ён пазнаёміўся з жанчынай у 2017 ці 2018 годзе.

«Тады ў нас быў другі праект. Там трохі здымаліся Вікторыя і яе знаёмы. У мінулым годзе пачалі здымаць канал у тыкток. Прапанаваў Вікторыі здымацца. Яна пагадзілася», — расказвае Анатоль і падкрэслівае, што яны не з'яўляюцца сваякамі.

Па словах Вікторыі, яны з Анатолем добрыя знаёмыя. Жанчына прызнаецца, што ёй цікава як здымацца ў відэа, так і весці прамыя трансляцыі.

@rubakhago

♬ оригинальный звук - Rubakha Go

Вікторыя расказала, што ёй 55 гадоў. Скончыла 8 класаў, пайшла вучыцца ў ПТВ на аператара станкоў з лічбавым праграмным кіраваннем. Затым працавала памочніцай выхавацеля ў дзіцячым садку, ліфцёрам у бальніцы.

«Я была замужам. Цяпер разведзеная. Дзеці ёсць. Двое. Дзяўчынка і хлопчык», — коратка паведаміла жанчына і прызналася, што з дзецьмі не мае стасункаў з 2007 года.

Відэа з Вікторыяй Анатоль здымае ўжо больш за год. За гэты час, па словах жанчыны, яе жыццё «змянілася ў добры бок» і яна «вельмі задаволеная». Яе часта пазнаюць на вуліцах горада, у крамах. Як дарослыя, так і дзеці просяць сфатаграфавацца разам.

«Падышлі два хлопчыкі-школьнікі. Клас, можа, трэці— чацвёрты. Адзін пасаромеўся фатаграфавацца. А другі кажа: «Можна з вамі сфатаграфавацца?» Я кажу: «Можна». Пазнаюць многа і часта», — прызнаецца жанчына.

Цяпер Вікторыя жыве ў сваёй знаёмай. Па словах Анатоля, яго абяцанне набыць кватэру застаецца ў сіле. Грошы на яе блогер разлічвае атрымаць ад продажу машыны, якую ён выйграў у конкурсе, што праводзіў расійскі блогер. Цяпер машына прадаецца.

«У гэты момант шукаем пакупніка. [Далей] набываем кватэру для Вікторыі. Афармляем яе на Вікторыю. Яна там будзе жыць. Што яна з ёй зробіць? Яна можа яе прадаць, усё, што захоча. Але я, зразумела, гэтага не хачу. Хачу, каб яна ўсё сваё жыццё пражыла ў гэтай кватэры, каб у яе быў свой куток, куды яна можа прыйсці ў любы момант. Таму я буду рабіць усё, каб захаваць гэтую кватэру Вікторыі», — гаворыць Анатоль.

Каментары5

  • Блохеры
    17.01.2025
    На Варламова похож
  • Нешта
    17.01.2025
    Мне здаецца
    Далей будзе прапанова кінуць трохі грошай. Бо з БМВ не хапіла.
  • Hooch
    17.01.2025
    А, хварціру та, хварціру купіў?;)

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве12

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Іран заклікаў рыхтавацца да нафты па $200 за бараль пасля ўдараў ЗША2

Віягра можа стаць паратункам і для жанчын — але ў іншай праблеме, лічаць навукоўцы

Іран нібыта гатовы вывезці свой узбагачаны ўран. Але толькі ў Кітай

Аўтар «Мінатаўра» пагадзіўся з Пясковым, што ў яго «няма права голасу». Таму што ў цяперашняй Расіі яго няма ні ў кога5

«Пагрозы ўвасабляюць адчай». Еўрапейскія дыпламаты не будуць пакідаць Кіеў пасля расійскіх застрашванняў3

Сібіга паабяцаў Ціханоўскай, што беспакараных не будзе, і падарыў архіўную перапіску УНР і БНР14

Беларус пабачыў, што Ціханоўская ў Кіеве, і звярнуўся з нечаканай просьбай. Яна папрасіла пастукацца ў прыват7

Гурневіч: У гісторыі пераможца заўсёды выглядае тым, хто меў план. Але вырашаюць нечаканасці і выпадковасці13

Упершыню за ўсю вайну закрылі аэрапорт Калінінграда3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве12

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць