Грамадства1717

17-гадовы блогер з Гомеля выйграў BMW M4 і вырашыў на грошы ад яго купіць кватэру бяздомнай жанчыне

17-гадовы блогер з Гомеля Анатоль rubakha_go — папулярны беларускі блогер, які дапамагае людзям у складаных жыццёвых абставінах. Цяпер ён выйграў у конкурсе расійскага блогера аўтамабіль BMW M4 і вырашыў дапамагчы гераіні свайго блога Вікторыі. 

@rubakhago

♬ оригинальный звук - Rubakha Go

Расійскі блогер Міхаіл Літвін правёў конкурс, дзе падпісчыкі яго тэлеграм-канала выбіралі самае крэатыўнае відэа з энергетычным напоем.

Пераможцам стаў Анатоль rubakha_go, які здымаў конкурсны ролік з бяздомнай жанчынай Вікторыяй.

Гледачы, відавочна, перажывалі за іх і зрабілі ўсё, каб аўто дастаўся менавіта ім. 

Пасля перамогі Анатоль паведаміў, што прадасць машыну, каб купіць сваёй партнёрцы па здымках кватэру.

Гомельскі хлопец атрымаў папулярнасць у тыктоку, дзякуючы сваёй дабрыні, бяскрыўднасці, ветлівасці і праз дапамогу людзям у складанай сітуацыі. У яго — больш за 500 тысяч падпісчыкаў. 

Расійскі блогер Міхаіл Літвін напісаў, што «хлопец проста мужчына, паколькі вырашыў купіць гэтай даме кватэру». «Цісну руку», — дадаў Літвін. 

Каментары17

  • Лукашэнка адбярэ
    10.11.2024
    Жанчына не зможа аплачываць выдаткі на ўтрыманне кватэры і яе адбяруць лукашысты.
  • Наркодиспансер
    10.11.2024
    По виду - наша клиентка. Пропьет квартиру и опять к нам.
  • ЯНКА
    10.11.2024
    Літвін дапамог літвінам. 🤔

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць