Свет55

Кіраўнік Еўрарады: Еўрасаюз гатовы абараняць тэрытарыяльную цэласнасць Даніі

Еўрапейскі Саюз цалкам падтрымлівае Данію ў сувязі з пагрозамі Дональда Трампа аб далучэнні да ЗША Грэнландыі і гатовы абараняць прынцыпы нацыянальнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці. Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу Euronews заявіў кіраўнік Еўрарады Антоніу Кошта.

Горад Аасіят на захадзе Грэнландыі. Фота: freepik.com

У сваіх развагах еўрачыноўнік звярнуў увагу на пазіцыю, якую ЕС заняў з пачаткам поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.

«Менавіта гэтыя фундаментальныя прынцыпы прымушаюць нас падтрымліваць Украіну. Менавіта яны прымушаюць нас асуджаць парушэнні межаў Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Мы не павінны спыняць абараняць гэтыя прынцыпы, калі на карту пастаўленая тэрытарыяльная цэласнасць дзяржавы — члена Еўрапейскага Саюза», — заявіў Антоніу Кошта.

«Тэрытарыяльная цэласнасць Даніі, суверэнітэт Даніі, стабільнасць яе межаў, — для нас, безумоўна, пытанне першашараговай важнасці», — рэзюмаваў старшыня Еўрапейскай рады.

З таго часу, як Дональд Трамп адмовіўся выключыць магчымасць выкарыстання эканамічнага прымусу і вайсковай сілы для захопу Грэнландыі, Еўрасаюз знаходзіцца ў напружанні, спрабуючы зразумець, наколькі рэальная гэтая пагроза.

Днямі прэзідэнт ЗША падліў яшчэ алею ў агонь: «Я думаю, мы даможамся гэтага, — сказаў ён журналістам. — Я сапраўды не ведаю, якія прэтэнзіі мае Данія, але было б вельмі недружалюбным актам, калі б яны не дазволілі гэтаму здарыцца, таму што гэта робіцца для абароны вольнага свету».

Пасля таго прэм'ер-міністарка Даніі Метэ Фрэдэрыксен адразу адправілася ў міні-турнэ па Еўропе. Яе мэта: атрымаць падтрымку краін ЕС перад беспрэцэдэнтным выклікам. Фрэдэрыксен заявіла, што яна адкрытая для ўмацавання вайсковага супрацоўніцтва са Злучанымі Штатамі, але настойвае на тым, што паўаўтаномны востраў, які ўваходзіць у склад Дацкага каралеўства, не прадаецца.

Новае апытанне засведчыла, што 85% дарослых жыхароў Грэнландыі выступаюць супраць планаў Трампа. Хоць Грэнландыя не з'яўляецца членам ЕС, яна мае доступ да яго фондаў, грэнландцы карыстаюцца свабодай перамяшчэння ўнутры супольнасці і лічацца грамадзянамі Еўрасаюза.

Еўракамісія пацвердзіла, што ў выпадку вайсковай агрэсіі на Грэнландыю будзе распаўсюджвацца палажэнне аб узаемнай абароне, прадугледжанае дамовамі.

«Грэнландыя з'яўляецца часткай тэрыторыі Каралеўства Данія. Данія — суверэнная дзяржава. Данія вызначае свае інтарэсы, і Еўрапейскі саюз будзе падтрымліваць яе», — сказаў Антоніу Кошта, неаднаразова падкрэсліўшы неабходнасць выканання міжнароднага права.

«Мы не збіраемся будаваць здагадкі. Мы, натуральна, спадзяемся, што гэтая спрэчка не перарасце ў канфлікт, а калі канфлікт і ўзнікне, то яна будзе развязаная палюбоўна, як і належыць саюзнікам», — падкрэсліў ён.

Каментары5

  • Real American
    30.01.2025
    Гэта толькі неадукаваным людзям можа падацца, што заявы Трампа маюць імперыялісцка-фашысцкі прысмак, ці паходзяць на тыя, што мы прызвычыліся чуць ад Пуціна. Гэта не так. Насамрэч, гер Трамп - яшчэ той змагар за свабоду і дэмакратыю! Ён калі кажа адно, мае на ўвазе зусім іншае - такі патаемны вялікі схаваны сэнс. Вельмі хутка, усі тыя нішчымныя людзі, якія не бачаць тога патаемнага сэнсу, зразумеюць, што адбываецца. Прыйдзе мір і дэмакратыя ва ўсім свеце. Цягам 24 гадзін!
  • час шатланцам завяршыць гештальт 24.08.1814
    30.01.2025
    Васіль, Фіны і шведы напінаюць юродзівым брату Сі і Пу як дзядзечцы Джо, так, што будзе пячы яшчэ доўга. Калі будзе мала, то французы і брыты пульнуць кузькінай маці па каханым лос аламасу лядашчага каўбоя, што толькі стэтсан застанецца.
  • Клоўны
    30.01.2025
    "Прынцыпы прымушаюць нас асуджаць"... Ну, ок. Мы і не думалі, што вы будзеце па-сапраўднаму сябе абараняць.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія ветэраны вайны з Украінай, якія вярнуліся з фронту, ужо забілі і пакалечылі больш за 1000 чалавек6

Зяленскі: Заўтра мы перададзім ЗША мірны план8

«Адключыліся мазгі, я проста бегла за аўтамабілем». У Мінску таксі ледзь не звезла немаўля6

Падчас выпрабаванняў новай зброі ва Украіне загінуў брытанскі вайсковец

МТЗ вывеў на выпрабаванні новы наймагутнейшы трактар ФОТЫ17

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ6

Лукашэнка падоўжыў на год бязвізавы рэжым для грамадзян еўрапейскіх краін3

Зяленскі пра выбары: Я заўсёды гатовы10

Беларусы апынуліся ў топе па вывучэнні моў у Duolingo9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу53

Грамадствадапоўнена53

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць