Швед назваў, колькі палітвязняў атрымалі ад яго камісіі адмовы ў памілаванні
Статыстыка выклікае сумневы, але іншых звестак няма.

Генпракурор расказаў, што па даручэнні Лукашэнкі, разгледзелі заявы асоб, якія былі асуджаныя за «злачынствы экстрэмісцкага характару, звязаныя з падзеямі 2020 года», піша БелТА.
«Да нас паступіла 230 такіх заяў. Па 202 мы далі станоўчае заключэнне і па 28 палічылі, што асобы, якія звярнуліся, не могуць быць амніставаныя. Лукашэнка з намі пагадзіўся, і, адпаведна, акты памілавання былі падпісаныя кіраўніком дзяржавы і гэтыя людзі выйшлі на волю», — сказаў Андрэй Швед.
Нагадаем, што з ліпеня адбылося некалькі памілаванняў палітвязняў. Апошні раз Лукашэнка падпісаў указ 24 студзеня, калі на свабоду выйшлі восем чалавек.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары