Грамадства1111

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране

Але стаць Раманам Пратасевічам ёй не давялося.

Маршрут самалёта Air Arabia з прамежкавым прызямленнем у Шыразе. Скрыншот: Flighradar24.com

Беларуска, якая цяпер жыве за мяжой і з палітычных меркаванняў не вяртаецца ў Беларусь, 4 лютага ляцела з Абу-Дабі (сталіцы ААЭ) у грузінскі Тбілісі.

У самалёце стала дрэнна аднаму з пасажыраў, на борце не аказалася доктара, а да пункту прызначэння было яшчэ дзве гадзіны палёту. Таму пілоту прыйшлося сесці ў найбліжэйшым месцы — у іранскім горадзе Шыразе.

«Чалавека знялі з рэйса і адправілі ў мясцовую бальніцу. Памежнікі ў самалёт не заходзілі, толькі медыкі. Мы з самалёта не выходзілі», — расказала дзяўчына. 

Фота: асабісты архіў

Калі самалёт сядаў, пасажырам не сказалі, у якім горадзе яны апынуліся. Інтэрнэту не было, таму спрабавалі зразумець, дзе прызямліліся, па картах, якія перагрузіліся ў тэлефоне. Прычым беларуска палічыла, што ў аэрапорце Тэгерана, сталіцы Ірана.

«Было не вельмі камфортна. І крыху нервова, таму што мы не ведалі, ці будуць заходзіць памежнікі ў салон», — кажа беларуска.

Але пасажыраў пры экстраннай пасадцы ў Шыразе ў выніку не правяралі. Пасля таго, як чалавека забралі ў бальніцу, самалёт паляцеў далей у Тбілісі.

Каментары11

  • Даведка
    06.02.2025
    Яна не палітычная эмігрантка, бо палітычныя ведаюць аб небяспецы ў ААЭ.
  • Вадзім
    06.02.2025
    Даведка, то бок палітычныя - гэта ня тыя што за палітыку пацярпелі, а тыя што нешта "ведаюць". Зашыбісь пазіцыя.
  • Вадзім
    06.02.2025
    политзек, адзіны больш менш маршрут гэта шэнген-штаты-японія/аўстралія, але гэта надта дорага. Вось і лётаюць людзі

Цяпер чытаюць

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б21

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Усе навіны →
Усе навіны

Слонімская бальніца выбачылася за машыну хуткай дапамогі, што прыехала на выклік да інваліда10

Старшы трэнер зборнай Украіны па спартыўнай гімнастыцы таемна пераехаў у Беларусь6

У Беларусі будуць штрафаваць за прапаганду гомасэксуальных адносін, бяздзетнасці і змены полу24

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?64

Трамп: Апошні чалавек, ад якога нам патрэбна дапамога, гэта Зяленскі58

Аляксандр Івулін жэніцца13

Трамп патлумачыў «нафтавую адлігу»: санкцыі супраць Расіі вернуць, як толькі суцішыцца Блізкі Усход9

Педагога-арганізатара з Гомеля, якая раней узначальвала ваенна-патрыятычны клуб, асудзілі па трох палітычных артыкулах2

Праз энергетычны крызіс дэманстранты на Кубе разграмілі офіс Кампартыі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б21

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць