Грамадства88

Ва ўкраінскі палон трапіў 58-гадовы беларус, што ваяваў на баку Расіі

Ён напіўся і пайшоў у ваенкамат, у той жа дзень яго прызвалі.

Ва ўкраінскі палон трапіў яшчэ адзін грамадзянін Беларусі — 58-гадовы Вадзім Зайкоўскі з Гомеля, які падпісаў кантракт з расійскай арміяй і ваяваў у 245-м гвардзейскім мотастралковым палку, піша Радыё Свабода.

«Я прыехаў у Расійскую Федэрацыю, горад Растоў. Пачалі мы… зрабілі працу, з’явіліся капейкі, я напіўся, карацей, пайшоў у ваенкамат. У гэты ж дзень мяне проста адправілі на вайну», — сказаў Вадзім Зайкоўскі.

Відэазапіс з ім апублікавалі ў Telegram-канале «Не жди меня из Украины».

Паводле яго слоў, яму не выплацілі грашовае забеспячэнне — ні заробак, ні іншыя выплаты. Зайкоўскі сцвярджае, што апынуўся на вайне таму, што ён «недалёкі», і калі б быў разумнейшы, то не пайшоў бы ваяваць.

«Я не хачу, каб мой сын ішоў на вайну за Расію. Я ўвогуле не хачу, каб ён ваяваў», — дадаў ён.

Вадзім Зайкоўскі таксама сказаў, што яму паабяцалі абавязак вазіць ваду і прадукты салдатам у акопы. Пасля падпісання кантракта ён не праходзіў падрыхтоўку, а калі апынуўся на фронце — сядзеў на пасту паветранага назірання, глядзеў за палётамі дронаў, каб «яны не перасеклі нашу мяжу».

Перад камерай беларус сядзеў у майцы з надпісам «Беларусь» і выявай дзяржаўнага чырвона-зялёнага сцяга.

«У нас тэлебачанне ў Беларусі займаецца прапагандай. У нас кажуць, што вайна будзе ісці да пераможнага завяршэння. Гэта ў Беларусі», — сказаў Зайкоўскі.

У раней апублікаваных спісах грамадзян Беларусі, якія ваююць на баку Расіі супраць Украіны, яго прозвішча няма. Ён нарадзіўся 5 лістапада 1966 года.

245-ы гвардзейскі мотастралковы полк падпарадкоўваецца Сухапутным войскам Расіі (ваенная частка 60888). Полк удзельнічаў у штурме Грознага ў 1999 годзе, але ў 2008-м быў расфармаваны. Яго аднавілі ў 2023 годзе.

Цяпер, з улікам Вадзіма Зайкоўскага, ва ўкраінскім палоне знаходзяцца 10 грамадзян Беларусі.

Каментары8

  • Дрон
    23.07.2025
    Блин, он выглядит так, будто не то что воевать — ходить толком уже не способен
  • Лайдак
    23.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Яроменка Раман (Сенат | ТГК)
    23.07.2025
    Чаму пішуць што гэты грамадзянін РБ – Беларус? Адкуль такая ўпэўненасьць? Ні кожны грамадзянін РБ з’яўляецца Беларусам. Паглядзіце рэзультаты перапісу насельніцтва РБ у 2019 годзе (толькі каля 85% грамадзянаў РБ – Беларусы), з тых часоў адсотак Беларусаў у РБ зменьшыўся.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт9

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай знайшоў сотні тон золата проста ў моры

«Лісічкі на супчык». Беларусы і ў снежні працягваюць збіраць грыбы

Зяленскі заявіў пра канчатковае ўзгадненне з ЗША версіі мірнага плана2

«Людзям патрэбна цяпло». Як варшаўскі шэлтар прымае беларускіх экс-палітвязняў2

У Мінску з’явяцца антывандальныя кантэйнеры для збору шкла

Польская пракуратура расследуе смерць Мікіты Мелказёрава6

Паміж Уіткафам і Рубіа ідзе непублічнае суперніцтва адносна фармату мірнага плана па Украіне1

У Фінляндыі занепакоеныя масавай гібеллю паўночных аленяў і звязваюць гэта з вайной ва Украіне5

Хакеры ўзламалі фанатэку Spotify

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт9

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць