Свет88

Цела загінулага матацыкліста два дні ляжала на ўзбочыне, бо паліцыі Польшчы і Літвы не змаглі дамовіцца паміж сабой

Паводле інфармацыі польскага сайта brd24.pl, цела літоўскага матацыкліста праляжала два дні каля дарогі, пакуль яго не знайшлі родныя дзякуючы GPS-каардынатам, піша Delfi.lt.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Аварыйны выпадак адбыўся 5 ліпеня каля вёскі Наталявіца на польскай трасе S6. Камеры зафіксавалі, як 40-гадовы мужчына перастроіўся ў правую паласу, з’ехаў на траву і ўрэзаўся ва ўзгорак.

Жонка матацыкліста ўвечары таго самага дня паведаміла ў паліцыю пра знікненне мужа, перадаўшы GPS-каардынаты апошняга сігналу. Але да 7 ліпеня яго ніхто не знайшоў — цела выпадкова знайшлі сваякі ў высокай траве і выклікалі паліцыю.

Высветлілася, што літоўская паліцыя адразу спрабавала звязацца з польскімі калегамі, але з-за моўнага бар’ера яны не змаглі паразумецца. Палякі папрасілі даслаць ліст па электроннай пошце, але ён не дайшоў — літоўцы памылкова ўвялі адрас: замест [email protected] было напісана dezurny…, з памылкай у адной літары.

Да польскай паліцыі, такім чынам, не дайшла інфармацыя пра знікненне, і толькі 7 ліпеня ў 16:45 яе нарэшце атрымалі. Менш чым праз гадзіну, у 17:39, літоўцы паведамілі, што сям’я сама знайшла цела загінулага.

Каментары8

  • гапак
    23.07.2025
    Летувіскія паліцыянты чакалі, што палякі вывучаць літоўскую
  • Австрияк
    23.07.2025
    Будет ли возмущение литовцев, что поляки соседствуют с Литвой столько лет и до сих пор не выучили литовский?
  • ахах
    24.07.2025
    У літоўцаў яўна праблемы з мовамі

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка4

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўскі блогер паскардзіўся, што «Наша Ніва» няправільна пераказала яго дыялог са Спарышам. Камісія па этыцы стала на бок «НН»16

Пункт «Кузніца» на польска-беларускай мяжы падключылі да новай хуткаснай дарогі6

Раскрытыя падрабязнасці забойства ва Ушачах нованароджанага дзіцяці

Вынеслі прысуд 54 абвінавачаным па справе махлярскіх кол-цэнтраў3

Львоўскі: Лугіной было б добра жыць пару стагоддзяў таму, калі было модна скардзіцца на сялян8

Apple вярнула статус самай дарагой кампаніі свету1

Ва Уроцлаве затрымалі двух нападнікаў, што жорстка збілі ўкраінскую пару. Што за яны40

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ3

Статкевіч: У 1917 годзе прынцып «Война до победного канца» ўжо прывёў Расію да нацыянальнай катастрофы39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка4

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць