Грамадства33

Беларус збірае мільёны праглядаў, паказваючы, як навучае пенсіянераў карыстацца смартфонамі

Юрый Красноў не першы год навучае пажылых беларусаў камп’ютарнай пісьменнасці. Сёння ён вядзе гурткі па базавым карыстанні смартфонам і камп’ютарам пры тэрытарыяльных цэнтрах Ленінскага і Савецкага раёнаў Мінска. Нядаўна мужчына пачаў рэкламаваць свае паслугі ў сацсетках і сутыкнуўся з непаразуменнем. «А ўнукі нашто гэтым пенсіянерам? Чаму ім прыходзіцца плаціць чужым людзям?» — пастаянна пытаюць у каментарах.

Юрый Красноў з вучаніцай. Фота: krasnov-yuri.by

«Рэч у тым, што дзеці самі ўсё робяць хутка, а тут патрэбна павольна і пад канспект усё запісваць, цягам 20-30 гадзін тлумачыць, паступова. Дзеці проста на гэта няздольныя, а тым больш унукі. У абедзвюх гэтых мэтавых груп няма часу, сіл і цярплівасці. А ў мяне ёсць, бо з 2017 года гэта стала маім заробкам і маёй прафесіяй», — адказвае каментатарам-крытыкам настаўнік.

Пры гэтым кошт курсаў досыць даступны — 1,16 рубля за паўтары гадзіны заняткаў (менавіта столькі цягнецца лекцыя раз на тыдзень). Сам курс асваення смартфона разлічаны на амаль паўгода.

«Мы разглядаем спачатку ўсе налады, выхад у інтэрнэт, карыстанне пошукавікамі, асвойваем месенджары і працуем са стужкай навін, вучымся пампаваць музыку і фільмы. Расказваю пра банкаўскія дадаткі і махляроў — даю асновы бяспекі ў сеціве», — расказвае пра праграму Юрый.

@krasnov.tixogrom

Обучение смартфону в Минске у Краснова Ю.Э. в ТЦСОН Сов. р-на. Обучу смартфону, компьютеру, слепой печати – пенсионеров, инвалидов, подростков г. Минска. Систематизируем ваши навыки, выйдем на быструю работу на компьютере (в сочетании со смартфоном, планшетом). С 2017 г. обучаю комп. грамотности начинающих: компьютер, смартфон. Для пенсионеров г. Минска - 77 коп. за 1 час. Веду платную группу и мини-курсы по темам. На моем сайте: https://krasnov-yuri.by/ есть автобиография, программа моих курсов, всяческая полезная информация, материалы по проекту подросткового клуба. Страница моего сайта, где есть вся необходимая информация о моих курсах, центрах, телефонах, стоимости (сверху выложены 6 видеороликов белорусского ТВ о моих занятиях): https://krasnov-yuri.by/zapisatsya-na-kursovoe-obuchenie-konsultatsiyu-tematicheskoe-zanyatie-besplatnuyu-prezentatsiyu Эту страницу легко можно найти через поисковые запросы: "обучение смартфону в Минске у Краснова" или "обучение компьютеру в Минске у Краснова". *** Сколько стоит обучение? 77 коп за 1 час. или 1 руб. 16 коп за 1.5 часа. Занятия 1 раз в неделю по 1.5 часа. Продолжительность - 5.5 месяцев в ТЦСОН Сов. р-на или 7 месяцев - в ТЦСОН Лен. р-на. И там и там есть группы углубленного обучения по. 5.5 и 7 месяцев. Только для неработающих пенсионеров. Я веду такое льготное обучение в группах в ТЦСОН Советского и Ленинского районов. Звоните туда и записывайтесь на обучение! ТЦСОН Советского р-на (занятия по адресу ул. Гикало 22): — 270-34-95 (методисты Татьяна и Кристина, тел. может поднять и Радионова А.В.); — Радионова Алла Валентиновна (зав. отделением) — 270-34-98; ТЦСОН Ленинского р-на (занятия по адресу ул. Маяковского 164): — Витковская Инна Владимировна (зав. отделением) — 395-40-83 — 395-40-87 (методист Яна) Рекомендуете своим родственникам, помогите им - подписаться на мое закрытое вайбер-сообщество: «Обучение смартфону, планшету, компьютеру», ссылки для того, чтобы присоединиться есть на отд. стр. моего сайта: https://krasnov-yuri.by/vayber-soobschestvo-krasnova-yu-e-obuchenie-smartfonu-planshetu-kompyuteru *** Приглашаю вас к сотрудничеству по созданию КЛУБА ПОДРОСТКОВОГО ВСЕСТОРОННЕГО ВОСПИТАНИЯ И РАЗВИТИЯ. Цифровая грамотность и нейросети, слепая печать, скорочтение, интернет-инф. безопасность, психология достижений и личной эффективности, духовно-нравственные беседы, подготовка к семейной жизни и выбору профессии, просмотр фильмов, чтение книг и их обсуждение, логика, коммуникация, мышление и созерцательное творчество в реализации добрых проектов в команде, общине и т.д. E-mail: [email protected] *** Добавляйтесь ко мне в друзья!! Инстаграм: https://www.instagram.com/krasnov_yuri/ Одноклассники: https://ok.ru/krasnov.yuri ВКонтакте: https://vk.com/krasnov.yuri Фейсбук: https://www.facebook.com/krasnov.yuri Ютуб-канал Краснова Ю.Э, youtube.com/@krasnov-yuri_by Тик ток: https://www.tiktok.com/@krasnov.tixogrom

♬ оригинальный звук - Krasnov.Tixogrom

Калі нехта запішацца на паглыблены курс, там можна будзе навучыцца карыстацца, напрыклад, «Яндэкс.Таксі», Wildberries і іншымі профільнымі дадаткамі і сайтамі.

Так праходзяць заняткі. Скрыншот: Krasnov.Tixogrom / TikTok

Ролікі Юрыя з заняткаў збіраюць у тыктоку мільёны праглядаў і тысячы каментароў.

Нехта іранізуе: «І гэта тое самае пакаленне з найлепшай адукацыяй, якое не можа засвоіць нават смартфон?»

«Хлопцы і дзеўкі, праз 40 гадоў мы таксама будзем навучацца новым тэхналогіям вось так, а маладое пакаленне будзе ўгараць з нас», — заўважаюць іншыя.

«Гэта добра, што пажылыя людзі змогуць карыстацца тэлефонамі, можна будзе дзецям і ўнукам пісаць, тэлефанаваць. А то часам з бабуляй няма сувязі і я турбуюся за яе: раптам што здарыцца з ёй, а я не буду з ёй на сувязі?» — пахваліла ініцыятыву адна з беларусак.

«Зайздрошчу вашай цярплівасці», — адзначыла яшчэ адна карыстальніца.

Каментары3

  • Светлы чалавек
    23.07.2025
    Бяз грантаў???
  • ХВ
    23.07.2025
    Это не просто обучение, это ещё и новые знакомства, общение, что очень важно для людей пенсионного возраста. Спасибо человеку.
  • Андрусь
    23.07.2025
    Красаўчык:)

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас пажару ў Століне пацярпелі 7 дзяцей

Стала вядома, хто стане хэдлайнерам канцэрта каля мінскага Палаца спорту 1 студзеня11

«Бабуліна крынка» зрабіла чырвона-зялёны тварожны сырок вагой амаль 10 пудоў ФОТАФАКТ12

У Беларусі прадаюць незвычайную даляравую банкноту па цане ў 40 раз большай за курс

Amazon выпускае дакументальны фільм пра Меланію Трамп. Выканаўчы прадзюсар — сама Меланія

Экс-фігурыст зборнай Беларусі пажыццёва дыскваліфікаваны праз справу аб сэксуальным гвалце8

У Мінску сталі падключаць сувязь 5G1

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе15

Турыстам давядзецца плаціць па два еўра, каб падысці да знакамітага рымскага фантана Трэві3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў7

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць