Здарэнні44

83-гадовую жыхарку Оршы напалохалі тым, што яна фінансуе вайну ва Украіне. І забралі 200 тысяч рублёў

Жанчына пагадзілася «задэклараваць» усе наяўныя грошы, якія былі ў яе дома.

83-гадовай жыхарцы Оршы ў тэлеграме пазваніў махляр, прадставіўся супрацоўнікам Дэпартамента фінансавых расследаваняў і заявіў, што яна фінансуе «спецыяльную ваенную аперацыю». А ў сувязі з гэтым сабраўся правесці ператрус у яе дома.

З міліцэйскага паведамлення незразумела, у фінансаванні Расіі ці Украіны абвінавацілі ў жанчыну.

Выглядае, што 83-гадовая аршанка не надта здзівілася званку ад «сілавікоў». Яна пагадзілася на прапанову задэклараваць усе наяўныя грошы, якія ў яе ёсць.

Жанчына прыйшла ў банк і паклала на рахунак каля 200 тысяч рублёў. Пасля чаго яна дала доступ да рахунку махлярам — і, зразумела, засталася ні з чым.

Толькі пасля гэтага жанчына звярнулася ў міліцыю. Следчыя завялі крымінальную справу за махлярства ў асабліва буйным памеры.

Каментары4

  • No
    13.02.2025
    Ёсік, капіла усё жыццё, не на што не марнавала. Можа яшчэ хату прадала. Старым людзям часта нішто не патрэбна, таму яны копяць грошы.
  • Жыгуль
    13.02.2025
    І такога ўсё больш будзе з прыходам "вузкага міру". Абсалютна амаральныя пачвары рабуюць старых.
  • Бяздомны
    13.02.2025
    Ці пакарміла хоць разок коціка ці сабачку на вуліцы? Пэўна, шкадавала грошай. А махлярам аддала ўсё

Цяпер чытаюць

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

Тадэвуша Кандрусевіча выпісалі з бальніцы1

«Сіл няма больш ад гэтых кадэнцый». Жонка беларускага дальнабоя пацікавілася, куды можна прыстроіць мужа, каб той быў побач6

Эн Хэтэўэй у сацсетках раскрытыкавалі за «фальшывы жывот»5

Крышціяну Раналду і Джарджына Радрыгес пажаніліся6

Беларускую спявачку ў Маскве збіў самакатчык10

Рэканструкцыя парку Чалюскінцаў пачнецца ўвосень1

Мікалаю Статкевічу — 70 гадоў8

Севастопаль атакавалі беспілотнікі

Лонданскі Хітроў страціў статус самага загружанага аэрапорта Еўропы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць