Гісторыя2121

Старажытныя еўрапейцы ў большасці сваёй былі цемнаскурыя

Новае даследаванне, заснаванае на аналізе геномаў старажытных жыхароў Еўропы, разбурае ранейшыя распаўсюджаныя меркаванні навукоўцаў аб тым, як выглядала большасць насельніцтва кантынента на працягу амаль усёй сваёй гісторыі.

Рэканструкцыя твару «Чалавека з Чэдара», які жыў прыкладна 10 тысяч гадоў таму і чые рэшткі былі знойдзены ў Вялікабрытаніі. Крыніца: British Channel 4

На працягу многіх дзесяцігоддзяў навука меркавала, што першыя Homo Sapiens, якія прыйшлі ў Еўропу з Афрыкі 45 тысяч гадоў таму, хутка набылі светлую скуру, каб прыстасавацца да меншай колькасці сонечнага святла. Ідэя ў тым, што святлейшая скура лепш прапускае ультрафіялетавае выпраменьванне, што дазваляе арганізму больш сінтэзаваць вітамін D — важны элемент для здароўя чалавека.

Аднак новае даследаванне італьянскіх навукоўцаў, заснаванае на дэталёвым аналізе геномаў 348 старажытных людзей, якія жылі ў розных рэгіёнах Еўропы ў перыяд ад 45 тысяч да 1700 гадоў таму, паказаў, што пераход да дамінацыі светлай скуры на кантыненце адбыўся не імгненна і нават не за адну тысячу гадоў.

Паводле аналізу, на працягу больш за 40 тысяч гадоў на кантыненце дамінавала цемнаскурае насельніцтва: каля 63% старажытных еўрапейцаў мелі цёмную скуру, а астатнія мелі прамежкавыя адценні.

Першыя прыкметы светлай пігментацыі, такія як белая скура і блакітныя вочы, з’явіліся ў Еўропе толькі ў перыяд мезаліту, прыкладна ад 14 да 4 тысяч гадоў таму, у некаторых прадстаўнікоў насельніцтва Швецыі і Францыі. Але нават тады светлая скура была рэдкасцю — толькі 8% еўрапейцаў у тыя часы мелі адносна светлую скуру.

А ў бронзавым веку (ад 7 да 3 тысяч гадоў таму) колькасць цемнаскурых людзей скарацілася да 50% ад усіх жыхароў Еўропы. І толькі ў жалезным веку (ад 3 да 1,7 тысяч гадоў таму) светлыя адценні скуры сталі дамінаваць сярод еўрапейцаў, піша выданне ZME Science са спасылкай на даследаванне.

Паваротны момант у фарміраванні знешняга выгляду сучасных еўрапейцаў, згодна з аналізам, адбыўся прыкладна 10 тысяч гадоў таму, калі на тэрыторыю Еўропы пачалі масава перасяляцца першыя земляробы з Анатоліі (тэрыторыя сучаснай Турцыі). Яны прынеслі гены, якія спрыялі з'яўленню светлай скуры, і з часам іх нашчадкі сталі дамінаваць у еўрапейскай папуляцыі.

Але працэс гэты быў павольным і нераўнамерным, адзначаюць італьянскія навукоўцы. У некаторых рэгіёнах Еўропы цёмная скура захоўвалася на тысячагоддзі даўжэй, чым у іншых. Напрыклад, аналіз паказаў, што светлыя вочы сталі распаўсюджанымі яшчэ да таго, як светлая скура стала нормай. А руды і светлы колер валасоў з’явіўся толькі ў неаліце і бронзавым веку.

Акрамя таго, класічнае тлумачэнне з'яўлення светлай скуры ў еўрапейцаў праз меншую колькасць сонечнага святла і неабходнасці большага сінтэзу вітаміну D нельга назваць поўным. Паводле аналізу, сваю ролю таксама адыгралі змены ў харчаванні. Калі людзі перайшлі да земляробства, у іх рацыёне стала менш дзічыны, якая багатая на вітамін D. Гэта магло павысіць патрэбу ў эвалюцыі да светлай скуры, каб паглынаць больш ультрафіялетавага выпраменьвання і кампенсаваць недахоп вітаміну, перадае ZME Science.

Апошнім адкрыццём даследавання стала тое, што светлая скура ніяк не звязаная з неандэртальцамі. Гэтая прыкмета развілася ў Homo sapiens незалежна, што яшчэ раз падкрэслівае ролю генетычных змен і міграцыі ў фарміраванні сучаснага выгляду еўрапейцаў, падагульнілі навукоўцы.

Каментары21

  • Андрусь
    18.02.2025
    Натуральна , людзі прышлі з Поўдня , дзе шмат сонца, на Поўнач, дзе сонца мала
  • Хахаха
    18.02.2025
    Хахаха, раскажыце гэта Маску і Вэнсу! І Алесі Вайдэль раскажыце. І дзе вы бяроце ўжо сваё фінансаванне, калі ЮСАІД прыкрылі?
  • Індуіст
    18.02.2025
    Як жа тут любяць смакаваць, якія нашы далёкія продкі былі страшненькія, і якія старажытныя традыцыі адсталыя. Дыягназ: прагрэсізм. Але гэта ўжо не ў трэндзе, глядзім на Амерыку.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Хто той чацвёрты вайсковец ЗША, якога дагэтуль шукаюць? І які амаль супадае па ўзросце з амерыканцам, затрыманым пад Маладзечнам5

Хто той чацвёрты вайсковец ЗША, якога дагэтуль шукаюць? І які амаль супадае па ўзросце з амерыканцам, затрыманым пад Маладзечнам

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь экстрадавалі кілера банды Марозава. Цяпер яго расстраляюць? А вось і не1

Вайсковую машыну з амерыканскімі вайскоўцамі, што затанула на палігоне ў Літве, дасталі

У Італіі затрымалі румынаў, што мянялі старыя беларускія купюры на еўра1

Трамп: Зяленскі хоча выйсці са здзелкі па мінералах14

«Проста ў страўнік мышы заліваем дозу алкаголю». Навуковец — нясумна пра азэмпік, тлушч, алкаголь і змену генаў1

У Каардынацыйнай радзе стварылі працоўную групу па пытанні знікнення спікеркі Мельнікавай32

У Мурманску чалавек забраўся на дах шматпавярховіка і пачаў страляць. Яго нейтралізавалі толькі праз дзве гадзіны6

Былы дыпламат і былы дэпутат Савіных уляпаўся ў партыю Гайдукевіча11

«Я не жартую. Шмат хто хоча, каб я гэта зрабіў». Трамп не выключыў, што пойдзе на трэці тэрмін26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той чацвёрты вайсковец ЗША, якога дагэтуль шукаюць? І які амаль супадае па ўзросце з амерыканцам, затрыманым пад Маладзечнам5

Хто той чацвёрты вайсковец ЗША, якога дагэтуль шукаюць? І які амаль супадае па ўзросце з амерыканцам, затрыманым пад Маладзечнам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць